Гэта афіцыйная дэлегацыя для абмену досьведам.
Пяцёх супрацоўнікаў упраўленьня ФСБ па Маскве і вобласьці арыштавалі за вымагальніцтва хабару ў кіраўніцтва навукова-дасьледчага тэхналягічнага інстытуту.
У Парыжы перад пачаткам таргоў аўкцыённага дому «Барон Рыбэйра» скрадзена так званая «Залатая кніга» Марыі Цэтлінай.
Маці 22-гадовага расейца Віктара Агеева, затрыманага ўкраінскімі вайскоўцамі пад Луганскам — Сьвятлана Агеева — у інтэрвію «Новай газэце» распавяла пра сваю сустрэчу з ваенным камісарам Тапчыхінскага раёну Алтайскага краю Канстанцінам Элерам.
Прыпыненая выплата ўзносу ў бюджэт Рады Эўропы за 2017 год. Пра гэта ў тэлефоннай гутарцы міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў праінфармаваў генэральнага сакратара Рады Эўропы Турб’ёрна Ягланда.
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла аб канфіскацыі сэрвэраў, з дапамогай якіх расейскія спэцслужбы нібыта арганізавалі хакерскія атакі на дзясяткі ўкраінскіх дзяржаўных і прыватных кампаній. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб працягу расейскіх контрсанкцый да канца 2018 году. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным падчас саміту «Вялікай дваццаткі» у Нямеччыне, заявіў у чацьвер дарадца амэрыканскага прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Гэрбэрт Макмастэр.
Маці вайскоўца зьвярнулася ў Алтайскі аддзел партыі «Яблык» з просьбай дапамагчы высьветліць лёс сына
Абалонскі раённы суд Кіеву 29 чэрвеня пачаў завочную вытворчасьць па справе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, якога абвінавачваюць, сярод іншага, у дзяржаўнай здрадзе.
Міністэрства юстыцыі Расеі апублікавала справаздачнасьць «Цэнтру разьвіцьця міжасабовых камунікацыяў», зьвязанага з былой жонкай прэзыдэнта Расеі Людмілай Пуцінай.
Дэпутатка палаты прадстаўнікоў, намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім патлумачыла «Польскаму радыё» чаму яна не галасавала супраць закону, які дыскрымінуе беларускую мову, а паехала на дыскусію ў Брусэль.
Масква зыходзіць з таго, што кантакт прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Уладзімера Пуціна і Дональда Трампа на палях саміту «дваццаткі» у Гамбургу адбудзецца.
Расейская «Новая газета» папрасіла Нобэлеўскую ляўрэатку Сьвятлану Алексіевіч пракамэнтаваць апошнія інфармацыйныя падзеі, зьвязаныя зь яе імем.
Кіраўнік Пэнтагону Джэймс Мэтыс падчас лекцыі ў нямецкім унівэрсытэце абвінаваціў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў стварэньне «непрыемнасьцяў за мяжой»
Міністэрства абароны Расеі адмаўляе паведамленьні СМІ аб тым, што затрыманы напярэдадні на ўсходзе Ўкраіны Віктар Агееў зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам расейскай арміі.
Якія першыя вынікі бязьвізу Ўкраіны з Эўразьвязам? Чаго будзе каштаваць Беларусі рэадмісія з Эўразьвязам? Ці будзе Ўкраіна ўводзіць візы з Расеяй і Беларусьсю? Што азначае ўзаемнае прызнаньне візаў паміж Беларусьсю і Расеяй?
За мяжой беднасьці ў Расеі знаходзяцца 22 мільёны чалавек, або 15 адсоткаў насельніцтва.
Расейскі вайсковец Віктар Агееў, які служыў кантрактнікам, трапіў у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганскай вобласьці.
Ад магутнай хакерскай атакі пацярпелі сэрвэры расейскай кампаніі «Роснефть».
Колішні амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка перакананы, што расьсьледаваньне справы журналіста Паўла Шарамета можа дапамагчы раскрыць сёньняшняе забойства.
Вядомы ў Пскове трэнэр па адзінаборствах Міхаіл Пятроў зьехаў з Расеі, баючыся магчымага перасьледу з боку ўладаў, і папрасіў палітычнага прытулку ў Эстоніі.
Нямеччына, Аўстрыя і Францыя, дзе ёсьць фірмы, якія супрацоўнічаюць з «Газпромам», адмовіліся ўзяць слова ў панядзелак у ходзе дэбатаў.
Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў крымінальны перасьлед журналіста сайту «Крым.Рэаліі» (праекту Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода) Мікалая Сэмэны палітычна матываваным і запатрабаваў спыніць справу ў дачыненьні да яго.
Грамадзяніна Беларусі, які ўтрымліваецца ў ізалятары Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве, падазраюць у зборы інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць Расеі.
Паводле красавіцкага апытаньня расейскага «Левада-цэнтру», вынікі якога перадае «Интерфакс», найбольш часта выдатным дзеячом «усіх часоў і народаў» расейцы называюць Сталіна.
23 чэрвеня Навальны «зьлёг з тэмпэратурай 38,5». Месяцам раней Навальны атрымаў хімічны апёк вока.
Фігурантам расьсьледаваньня FIFA па падазрэньні ва ўжываньні допінгу стала зборная Расіі ў футболе 2014 году ў поўным складзе.
Падкантрольныя Маскве баевікі спрабуюць не дазволіць міжнароднай супольнасьці ўбачыць, што адбываецца ў Данбасе. У зьнешнепалітычным ведамстве Злучаных Штатаў ведаюць, што Расея кіруе ўзброенымі сэпаратыстамі ў Данбасе.
Аляксей Навальны ня можа балятавацца ў прэзыдэнты, бо мае непагашаную судзімасьць, заявіла Цэнтральная выбарчая камісія РФ.
У 2014 годзе Лаўроў заяўляў, што «зялёныя чалавечыкі», якія акупавалі ўкраінскі Крым — не рэгулярныя расейскія войскі, а «сілы самаабароны», якім Расея не дае загадаў. Пазьней яго (і свае ўласныя) словы абвергнуў Уладзімер Пуцін.
Супрацоўнік аддзелу расьсьледаваньняў Фонду барацьбы з карупцыяй Георгій Албураў падаў у суд на прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева за тое, што той заблякаваў яго ў «Твітэры».
Прэзыдэнт МАК Томас Бах у інтэрвію газэце New York Times заявіў, што, нягледзячы на ўсе прынятыя Расеяй крокі па барацьбе з допінгам, забыцца аб парушэньнях у Сочы немагчыма і правіны мінулага павінныя быць строга пакараныя.
Прысяжныя пакінуць сёньня судовую залю для вынясеньня вэрдыкту абвінавачаным па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова.
«Мы, пасажыры „Аэрофлота“, грамадзяне Расеі патрабуем у абавязковым парадку спыніць у „Аэрофлоте“ дыскрымінацыю толькі прадстаўніц жаночага полу ў працоўным калектыве „Аэрофлота“ (стуардэсы) паводле вонкавых дадзеных і ўзросьце».
Супраць Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі распачатыя новыя крымінальныя справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць (арт. 233 КК РБ).
У Кіраве невядомыя падпалілі аўтамабіль каардынатара перадвыбарчага штабу апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Дэпартамэнт унутранай бясьпекі ЗША паведаміў, што расейскія хакеры ўзламалі электронныя сыстэмы і сыстэмы галасаваньня ня менш чым у 21 амэрыканскім штаце падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў 2016 годзе.
Амэрыканскі амбасадар у Тбілісі Ян Келі заявіў, што Расея ня хоча дапусьціць да ўступленьня Грузіі ў NATO і адмаўляецца паважаць яе незалежнасьць.
Сьледчы камітэт Расеі паведаміў аб вынясеньні прысудаў тром фігурантам крымінальнай справы, зьвязанай з нэанацысцкай групоўкай Misanthropic Division.
Амэрыканскія санкцыі ў дачыненьні да Расеі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Масква ня выведзе ўсе свае сілы з усходу Ўкраіны.
Грамадзянскі актывіст з Масквы Дзяніс Бахолдзін знаходзіцца пад арыштам у сьледчым ізалятары ў Бранску.
Сакрэтныя дакумэнты дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана сьведчаць аб тым, што Дзярждэпартамэнт выпрацаваў новы плян у дачыненьні да Расеі.
У Санкт-Пецярбургу затрыманыя на акцыі пратэсту 12 чэрвеня распавядалі, што ў камэры 33-га аддзелу паліцыі быў ужыты нейкі газ — меркавана, сьлезацечны.
25 траўня аналягічныя санкцыі працягнулі Злучаныя Штаты. Да санкцыяў ЗША і Эўразьвязу далучыўся шэраг іншых краінаў.
У выпадку захопу Сувальскага перашыйку Расеяй, Літва, Латвія і Эстонія аказваюцца адрэзанымі ад іншых краінаў НАТО.
Расейскі кіраўнік ня выключыў, што нешта ў палітыцы давядзецца адкарэктаваць, нешта трэба будзе дадаткова зрабіць, але гэта не прывядзе да тупіку і да каляпсу.
Мяркуецца, што пасьля манэўраў «Захад-2017» вайсковая актыўнасьць паступова зьнізіцца — у тым выпадку, калі Масква стрымае абяцаньні і выведзе свае падразьдзяленьні зь Беларусі.
Беларускі бок ня лічыць, што захады, якія тычацца ўезду ў Беларусь грамадзянаў з 80 краін бязь візаў, пагоршылі сытуацыю з перасячэньнем беларуска-расейскай мяжы.
Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла пра затрыманьне некалькіх падазраваных у справе аб забойстве былога дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі Дзяніса Вараненкава.
Загрузіць яшчэ