Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў адказаў Дзярждэпартамэнту ЗША, які заступіўся за спартоўца Амрыева


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвінаваціў Дзярждэпартамэнт ЗША, які заклікаў Расею забясьпечыць бясьпеку спартоўца Мурада Амрыева, у спробе «скалыхнуць сытуацыю» ў Расеі.

«Чарговая заява Дзярждэпартамэнту ЗША па забесьпячэньні бясьпекі Мурада Амрыева — гэта не шчырыя перажываньні за яго лёс, гэта зручны момант яшчэ раз закрануць Расею, скалыхнуць сытуацыю ў нашай краіне», — напісаў кіраўнік Чачні ў телеграм-канале.

«Ад вашай дэмакратыі паўсьвету захлынаецца ў крыві. Усе вашы праваабарончыя інстытуты — апатэоз крывадушнасьці. У Чачні жа пануе закон», — дадаў Кадыраў.

Чачэнскі спартовец Мурад Амрыеў, затрыманы 4 чэрвеня ў Бранскай вобласьці Расеі, а потым зь цяжкасьцю вызвалены, але зноў затрыманы — ужо ў Беларусі, быў перададзены чачэнскім сілавікам. Увечары 9 чэрвеня яго выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG