Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў Маскве ў майцы гарадзенскага «Нёману»: Мне аформілі пратакол па артыкуле за нацысцкую сымболіку


Павел Скрыльнікаў

Адным зь першых затрыманых на антыкарупцыйным мітынгу ў Маскве 12 чэрвеня быў журналіст «Независимой газеты» Павел Скрыльнікаў, які прыйшоў на акцыю ў майцы гарадзенскага хакейнага клюбу «Нёман».

Павел Скрыльнікаў кажа, што яго пратрымалі ў паліцэйскім пастарунку каля пяці гадзін і склалі пратакол, паводле якога 15 чэрвеня мае адбыцца суд.

Там людзей затрымлівалі даволі бессыстэмна.

«Хутчэй за ўсе рэч ня ў майцы, бо там людзей затрымлівалі даволі бессыстэмна. Але адбыўся такі казус — усім затрыманым аформілі адміністрацыйныя справы паводле артыкулу 20.2, парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. З прыблізна аднолькавымі тэкстамі — выкрыкваў лёзунгі „Путин — вор!“ і „Нет — коррупции!“, і не рэагаваў на законныя патрабаваньня супрацоўнікаў паліцыі. А ў мяне ў пратаколе чамусьці запісаны артыкул 20.3 — дэманстрацыя нацысцкай сымболікі, хоць у інкрымінаваных дзеяньнях пра гэта ані слова. Напэўна, што хакейную форму гарадзенскага „Нёману“ можна за такую прыняць, пры вялікай фантазіі».

Павел Скрыльнікаў пасьля вызваленьня
Павел Скрыльнікаў пасьля вызваленьня

Павел Скрыльнікаў кажа, што прыйшоў на мітынг не ў якасьці журналіста, але пры гэтым не рабіў ніякіх палітычных пасланьняў сваім адзеньнем.

«Майку я набыў у Горадні. Гэта цудоўны горад, у якім я быў. А хаджу я ў ёй, таму што лета і таму што добрая байка».

Затрыманьне Паўла Скрыльнікава на відэа прыблізна ад 39.40

На Дзень Расеі, які адзначаўся 12 чэрвеня, прыхільнікі расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага правялі акцыі супраць карупцыі ў сотні гарадоў Расеі. Паводле падлікаў праграмы «Настоящее время», па ўсёй Расеі затрымалі больш за 1500 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG