Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў Чарнігаве беларус шпіёніў на карысьць Расеі, — крыніца ў праваахоўных органах 


Грамадзяніна Беларусі, які ўтрымліваецца ў ізалятары Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве, падазраюць у зборы інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць Расеі.

У той жа час інфармаваная крыніца ў праваахоўных органах Украіны адмовілася назваць Радыё Свабода прозьвішча затрыманага і падрабязнасьці ягонай справы.

Служба бясьпекі Ўкраіны пакуль утрымліваецца ад афіцыйных камэнтароў. Інфармацыя пра затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Чарнігаве адсутнічае нават у штодзённых паведамленьнях гэтай структуры для журналістаў.

Пра затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Чарнігаве 16 чэрвеня стала вядома з абнародаванага судовага рашэньня, ухваленага 19 чэрвеня, пра ягоны арышт да 11 жніўня і перавод на ўтрыманьне ў ізалятар СБУ ў Кіеве.

XS
SM
MD
LG