Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны захварэў за кратамі, выклікалі «хуткую»


Аляксей Навальны ў судзе
Аляксей Навальны ў судзе

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, асуджаны на 25 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу на Дзень Расеі, захварэў. Як распавяла ТАСС адвакатка апазыцыянэра Вольга Міхайлава, Навальнаму 24 чэрвеня давялося выклікаць «хуткую дапамогу».

На Facebook-старонцы апазыцыйнага палітыка Ільлі Яшына, які адбывае пакараньне ў адным спэцпрыёмніку з Навальным паведамлялася, што 23 чэрвеня Навальны «зьлёг з тэмпэратурай 38,5».

Навальны сапраўды арганізоўваў пратэстныя акцыі на Дзень Расеі 12 чэрвеня. Акцыі прайшлі ў сотні гарадоў Расеі, недзе былі ўзгодненыя мясцовымі ўладамі, а недзе — забароненыя. Акцыя ў Маскве была дазволеная ўладамі, але на яе, як сьцьвярджае штаб Навальнага, ніводная кампанія не пагадзілася дастаўляць патрэбную апаратуру. Арганізатары вырашылі перанесьці маскоўскую акцыю з дазволенага месца на вуліцу Цьвярскую, дзе адбываліся афіцыйныя народныя гуляньні. Улады дазволілі і такі варыянт, але толькі ў фармаце «маўклівага пратэсту» — без транспарантаў, лёзунгаў і сьцягоў.

Дзень Расеі: затрымалі 1500 чалавек і адну качку, у Маскве разагналі «маўклівы пратэст». Фота і відэа

Акцыі ў Маскве (нягледзячы на дазвол) і Санкт-Пецярбурзе скончыліся масавымі затрыманьнямі, паліцыя ўжывала сілу. Самаго Навальнага затрымалі на выхадзе з дому яшчэ да пачатку акцыяў, асудзілі на 30 сутак арышту, пазьней скарацілі тэрмін да 25 сутак.

Месяцам раней Навальны атрымаў хімічны апёк вока, калі зламысьнік абліў яго «зялёнкай», у якую мог быць падмяшаны іншы кампанэнт. Прыхільнікі Навальнага вызначылі нападніка як актывіста праўладнай арганізацыі, але паліцыя не затрымала гэтага чалавека. Палітык сказаў ​ пасьля апэрацыі ў клініцы Барсэлёны, што, паводле прагнозаў лекараў, зрок павінен цалкам аднавіцца за некалькі месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG