Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэр Навальны вярнуўся ў Расею


Палітык Аляксей Навальны

Лідэр апазыцыі Расеі Аляксей Навальны вярнуўся 11 траўня з Барсэлёны ў Маскву пасьля апэрацыі, якая павінна аднавіць зрок параненага пры красавіцкім нападзе вока. «Я ў Маскве (і не разумею, што вы зрабілі з надвор’ем)», — напісаў Навальны ў сетцы мікраблогаў Twitter, маючы на ўвазе неўласьцівы траўню холад у расейскай сталіцы.

Палітык заклікаў працягнуць падрыхтоўку да антыкарупцыйных мітынгаў, якія Навальны з прыхільнікамі плянуе правесьці 12 чэрвеня ў 147 гарадах Расеі. Ён адзначыў, што накладзеная прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным забарона зь 1 чэрвеня на масавыя акцыі ў гарадах правядзеньня футбольнага Кубка канфэдэрацый ня спыніць пратэставую актыўнасьць.

26 сакавіка Навальны быў ініцыятарам антыўрадавых мітынгаў, якія сталі найбуйнейшымі ў Расеі за апошнія гады.

Палітык атрымаў хімічны апёк правага вока ў канцы красавіка, калі зламысьнік абліў яго «зялёнкай», у якую мог быць падмяшаны іншы кампанэнт. Прыхільнікі Навальнага вызначылі нападніка як актывіста праўладнай арганізацыі, але паліцыя не затрымала гэтага чалавека. Навальны сказаў пасьля апэрацыі ў клініцы Барсэлёны, што, паводле прагнозаў лекараў, зрок павінен цалкам аднавіцца за некалькі месяцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG