Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны абвінаваціў улады ў дачыненьні да нападу на яго. Ёсьць рызыка, што зрок ня вернецца


Пасьля нападу.

Раней на гэтым тыдні палітык атрымаў моцны апёк вачэй. Вылечыць наступствы апёку не атрымоўваецца ўжо трэці дзень. Паводле Навальнага, ёсьць рызыка, што зрок да яго ня вернецца. Лекары мяркуюць, што пры нападзе магла быць выкарыстана зялёнка з дамешкай іншага рэчыва.

Пасьля аналягічнага нападу ў Барнауле зрок Навальнага аднавіўся ўжо праз 10 хвілін. Нападніка зьнялі камэры відэаназіраньня. Аднак праваахоўныя органы дагэтуль не завялі крымінальную справу. На параду лекараў Навальны прапусьціў адкрыцьцё штабу ў Астрахані.

XS
SM
MD
LG