Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы назвалі самымі «выдатнымі дзеячамі ўсіх часоў і народаў» Сталіна, Пуціна і Пушкіна, — «Левада»


Ёсіф Сталін, Уладзімір Пуцін і Аляксандар Пушкін (зьлева направа)
Ёсіф Сталін, Уладзімір Пуцін і Аляксандар Пушкін (зьлева направа)

Паводле красавіцкага апытаньня расейскага «Левада-цэнтру», вынікі якога перадае «Интерфакс», найбольш часта выдатным дзеячом «усіх часоў і народаў» расейцы называюць Сталіна.

У дзясятцы найбольш часта называных «найвыдатнейшымі дзеячамі ўсіх часоў і народаў» — Ёсіф Сталін (яго назвалі ў ліку іншых 38% апытаных), Уладзімір Пуцін і Аляксандар Пушкін (абодва па 34%), Уладзімер Ленін (32%), Пётар І (29%), Юры Гагарын (20%), Леў Талстой (12%), Георгі Жукаў (12%), Кацярына ІІ і Міхаіл Лермантаў (абое па 11%).

Адзначаецца, што папулярнасьць Льва Талстога ўпала ўдвая з 2014 году — тады ў аналягічным апытаньні 24% апытаных назвалі яго ў ліку «выдатных дзеячоў».

Нерасейскія дзеячы (калі не лічыць за такіх грузіна Сталіна і немку Кацярыну) апынуліся ў другой дзясятцы: Напалеон І на 14-м месцы, Альбэрт Эйнштэйн і Ісак Ньютан падзяляюць 15-ю пазыцыю зь Сяргеем Ясеніным, Міхаілам Кутузавым і Міхаілам Гарбачовым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG