Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палітык Навальны выйшаў на волю пасьля арышту


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Кіраўнік расейскага «Фонду барацьбы з карупцыяй», апазыцыйны палітык Аляксей Навальны выйшаў на волю са спэцпрыёмніку пасьля 25 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачваньні ў арганізацыі антыкарупцыйнай акцыі 12 чэрвеня ў Маскве. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. Паводле прэс-сакратаркі Навальнага Кіры Ярмыш, раніцай у пятніцу Навальнага вывезьлі са спэцпрыёмніку ў аддзел унутраных справаў і выпусьцілі там.

Напярэдадні вызваленьня Навальнага адразу ў некалькіх яго перадвыбарных штабах праваахоўныя органы правялі «сьледчыя дзеяньні», канфіскаваўшы тэхніку і агітацыйныя матэрыялы. 8 і 9 ліпеня прыхільнікі апазыцыянэра плянуюць правесьці агітацыйныя пікеты ў многіх гарадах Расеі.

Навальнага затрымалі 12 чэрвеня незадоўга да пачатку няўзгодненай з уладамі акцыі яго прыхільнікаў на Цьвярской вуліцы ў цэнтры Масквы. Паліцыя тады затрымала больш за 700 чалавек, праваабаронцы і актывісты абвінавачвалі яе ў непрапарцыйна жорсткіх дзеяньнях. Навальны быў прызнаны вінаватым паводле артыкулу аб «паўторным парушэньні парадку правядзеньня масавых акцый». Яго асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазьней Маскоўскі гарадзкі суд скараціў гэты тэрмін на 5 сутак.

Затрыманьне ў цэнтры Масквы 12 чэрвеня
Затрыманьне ў цэнтры Масквы 12 чэрвеня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG