Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя заблякавала штаб Навальнага ў Маскве


Перадвыбарны штаб Навальнага ў Маскве, ілюстрацыйнае фота
Перадвыбарны штаб Навальнага ў Маскве, ілюстрацыйнае фота

У Маскве заблякаваны перадвыбарны штаб апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Як паведаміў супрацоўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Мікалай Ляскін, там праходзяць «сьледчыя дзеяньні».

Паводле актывіста, замкі на дзьвярах сьпілаваныя, супрацоўнікаў не пускаюць усярэдзіну. Дзяжурны, які знаходзіўся ў штабе ўначы, на тэлефанаваньні не адказвае. На вокнах зьявіліся краты, у памяшканьні адключана сьвятло. Вакол штабу знаходзяцца зь дзесятак супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Згодна з паведамленьнямі паплечнікаў Аляксея Навальнага ў сацыяльных сетках, уся тэхніка, агітацыйныя матэрыялы і рэчы канфіскаваныя.

Напярэдадні паліцыя правяла ператрус у перадвыбарным штабе Навальнага ў Новасыбірску. Канфіскавана 350 тысяч асобнікаў газэты ў падтрымку палітыка і агітацыйныя ўлёткі. Таксама быў праведзены вобшук офісу ў Арле — шукалі «экстрэмісцкія матэрыялы».

Маскоўскі штаб Аляксея Навальнага пачаў працаваць 29 траўня. Яго адкрыцьцё некалькі разоў пераносілася праз праблемы з памяшканьнем. На пачатку чэрвеня на фасадзе будынка невядомыя расклеілі ўлёткі з пагрозамі ў адрас галоўнага крамлёўскага апанэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG