Першапачаткова кампанія заявіла пазоў на суму большую за 16 мільёнаў.
Навальны і Афіцэраў былі асуджаныя ў справе «Кировлеса» ў 2013 годзе. Сьледзтва сьцьвярджала, што яны арганізавалі крадзеж дзесяці тысяч кубамэтраў лесу, чым нанесьлі рэгіёну шкода прыблізна ў 16 мільёнаў рублёў.
У лютым 2016 году Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў парушэньне права апазыцыянэра і прадпрымальніка на справядлівы суд. Пасьля паўторнага разгляду справы суд у Кіраве зноў прызнаў Навальнага і Афіцэрава вінаватымі ў крадзяжы. Ім прызначылі ўмоўныя тэрміны і загадалі пакрыць суму шкоды, указаную ў крымінальнай справе.