Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я Рауля Валенбэрга падала ў суд на ФСБ Расеі

Партрэт Рауля Валенбэрга
Партрэт Рауля Валенбэрга

Сям’я героя Другой усясьветнай вайны, швэдзкага дыплямата Рауля Валенбэрга, які выратаваў ад нацыстаў дзясяткі тысяч габрэяў, падала пазоў супраць Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі ў Мяшчанскі раённы суд Масквы. Пра гэта агенцтву «Интерфакс» паведаміў кіраўнік аб’яднаньня «Каманда 29», адвакат Іван Паўлаў.

Сям’я дыплямата, які зьнік у савецкай турме, мае намер дамагчыся доступу да архіўных запісаў ФСБ, якія раней падаваліся ў няпоўным выглядзе.

Валенбэрг, які працаваў на дыпляматычнай пасадзе ў прадстаўніцтве Швэцыі ў Будапэшце, у ліпені 1944 году дапамог выратавацца дваццаці тысячам вугорскіх габрэяў — ён выпісаў ім адмысловыя «ахоўныя пашпарты», якія захавалі ім жыцьцё ў апошнія месяцы Галакосту. У пачатку 1945 году, пасьля ўступленьня савецкай арміі ў Будапэшт, Рауль Валенбэрг быў арыштаваны, перапраўлены ў Маскву і, як мяркуецца, памёр у савецкай турме. У кастрычніку 2016 году швэдзкія ўлады афіцыйна абвясьцілі аб сьмерці Валенбэрга.

У сакавіку сваякі дыплямата зьвярнуліся ў ФСБ па доступ да арыгіналаў дакумэнтаў Лубянской турмы і турмы Лефортава за 1945-1947 гады. Сваякам так і не ўдалося атрымаць доступ да арыгіналаў дакумэнтаў.

XS
SM
MD
LG