Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрыманы дырэктар кампаніі, зьвязанай з пастаўкай турбінаў у акупаваны Крым


Турбіны вытворчасьці кампаніі Siemens, ілюстрацыйнае фота

ФСБ Расеі затрымала 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу дырэктара кампаніі «Сілавыя машыны» Рамана Філіпава праз падазрэньне ў выдаваньні дзяржаўнай тайны. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармагенцтвы, цытуючы ананімныя крыніцы.

Кампанія «Сілавыя машыны» кантралюе расейскі алігарх Аляксей Мардашоў. «Сілавыя машыны» маюць сумеснае прадпрыемства зь нямецкай кампаніяй Siemens, якая апынулася ў цяжкай сытуацыі праз забароненую санкцыямі пастаўку яе турбінаў у акупаваны Крым.

Зараз незразумела, ці зьвязанае затрыманьне Філіпава з пытаньнямі наконт Крыму. Пасьля ператрусаў на працоўным месцы і дома сілавікі адпусьцілі Філіпава пад падпіску аб нявыезьдзе.

Кампанія «Сілавыя машыны» і прадстаўнік Мардашова адмовіліся камэнтаваць затрыманьне. Сам Філіпаў ня быў даступны для камэнтароў 13 ліпеня.

Нямецкая кампанія Siemens заключыла кантракт на пастаўку турбінаў для праекту ў Краснадарскім краі, які праз Керчанскі праліў мяжуе з акупаваным Крымам. Нядаўна агенцтва Reuters паведаміла, што сама меней дзьве, а магчыма, і ўсе чатыры прадугледжаныя гэтым кантрактам турбіны дастаўленыя ў Крым у абыход эўрапейскіх санкцыяў супраць Расеі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG