Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Siemens пацьвярджае пастаўку турбін у Крым у абыход санкцый


Газавыя турбіны Siemens
Газавыя турбіны Siemens

Нямецкая кампанія Siemens пацьвердзіла, што як мінімум дзьве газавыя турбіны яе вытворчасьці нелегальна трапілі ў анэксаваны Расеяй Крым. Канцэрн заявіў, што турбіны прызначаліся для энэргетычнага праекту на Таманскай паўвысьпе ў Расеі.

Siemens рыхтуе пазоў супраць супрацоўнікаў расейскай кампаніі «Технопроэкспорт». У сувязі з парушэньнем дамовы нямецкі канцэрн будзе дамагацца вяртаньня турбін у Краснадарскі край або поўнай адмены кантракту. Кампанія праводзіць ўнутраную праверку ўсіх аддзяленьняў у Расеі.

Пра тое, што газавыя турбіны вытворчасьці Siemens апынуліся ў Севастопалі ў абыход санкцый Эўрапейскага зьвязу, раней паведаміла агенцтва Reuters. У кампаніі «Технопроэкспорт» настойваюць, што турбіны для Крыму набылі на другасным рынку і правялі мадэрнізацыю ўстановак сваімі сіламі. Крэмль заявіў, што на паўвысьпе ўсталёўваюць турбіны расейскай вытворчасьці, сабраныя з расейскіх кампанэнтаў.

Пра пляны Расеі ўсталяваць у Крыме на новых электрастанцыях абсталяваньне Siemens два гады таму паведамляла газэта «Ведомости». Санкцыі Эщразьвязу забараняюць эўрапейскім кампаніям пастаўляць энэргетычныя тэхналёгіі на тэрыторыю паўвыспы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG