Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Расеі ў АБСЭ: «Украіна ня мае сувэрэнітэту»


Пётр Талстой, архіўнае фота

На Данбасе няма расейскіх войскаў, а сама Ўкраіна сёньня ня мае сувэрэнітэту. Пра гэта на парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на сэсіі ў Менску заявіў прадстаўнік Расеі Пётр Талстой.

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ на сэсіі ў Менску прыняла рэзалюцыю з палажэньнямі ў падтрымку Украіны, нягледзячы на пратэсты Расіі. У рэзалюцыі, сярод іншага, прызнаецца, што «пэўныя раёны Данецкай і Луганскай абласьцей» знаходзяцца пад кантролем «расейскіх гібрыдных сіл».

Расейская дэлегацыя выступіла з пратэстам. Прадстаўнік Расеі, намесьнік старшыні Дзярждумы Пётр Талстой заявіў, што на Данбасе няма расейскіх войскаў, гэта ўнутраны канфлікт Украіны. А напярэдадні ён заявіў, што Украіна не мае сувэрэнітэту. Свабода папрасіла Пятра Талстога растлумачыць сваю пазыцыю.

— На паседжаньні аргкамітэту сэсіі ПА АБСЭ вы, як кіраўнік расейскай дэлегацыі, заявілі: «Мы катэгарычна супраць прапанаванай Украінай рэзалюцыі, якая называецца „аднаўленьне сувэрэнітэту“. Мы лічым, што краіна, якая ня мае сувэрэнітэту, ня мае права быць прадстаўленай ПА АБСЭ». Што вы мелі на ўвазе?

— Там была дурная фармулёўка пра сувэрэнітэт Украіны...

— Гаворка ідзе пра сувэрэнітэт над Крымам і Данбасам...

— Гэтага ня будзе ніколі, таму да гэтага трэба спакойна ставіцца.

— Вашы словы ва Украіне ўспрынялі вельмі дрэнна, з болем...

— Гэта ўжо пытаньне, хто як успрымае гэтыя словы. Гэтае пытаньне для Украіны сапраўды балючае, і мы выдатна разумеем тых украінцаў, якія перажываюць за будучыню сваёй краіны, перажываюць, што краіна патрапіла ў такую сытуацыю.

Украіна, ведучы палітыку, якую яна праводзіць цяпер, яна дэлегуе свой сувэрэнітэт Брусэлю. Або Вашынгтону.

Калі б выконвалася Канстытуцыя Украіны, Украіна і сёньня была б квітнеючай нармальнай дзяржавай.

На жаль, гэта вынік дзяржаўнага перавароту 2014 года, а не дзеяньняў якіхсьці іншых краінаў у дачыненьні да Украіны. Калі б не было перавароту на Майдане, калі б не было закону аб расейскай мове, калі б не было спробы вайсковага падаўленьня грамадзянскага супраціву на Ўсходзе і ў Крыме, не было б ніякай пагрозы сувэрэнітэту Украіны. Калі б выконвалася Канстытуцыя Украіны, Украіна і сёньня была б квітнеючай нармальнай дзяржавай.

На жаль, тое, што мы зараз бачым, не дазваляе казаць, што ёсьць сувэрэнітэт у гэтай краіны. Таму што ў любым выпадку, Украіна, ведучы палітыку, якую яна праводзіць цяпер, яна дэлегуе свой сувэрэнітэт Брусэлю. Або Вашынгтоны. Таму аднаўляць сувэрэнітэт — гэта вельмі станоўча. Толькі бяз сэнсу заклікаць да гэтага Расейскую Фэдэрацыю, калі ён ужо дэлегаваны Брусэлю і Вашынгтону.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG