Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За парадам назіраў генэрал-палкоўнік Сердзюкоў, які камандаваў групоўкай расейскіх сілаў на Данбасе і ў Крыме


За парадам войскаў у Менску з нагоды афіцыйнага дня незалежнасьці Беларусі назірала расейская ваенная дэлегацыя на чале з галоўным вайскаводам Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сілаў Расеі генэралам-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым.

Як паведамляецца, ён знаходзіцца ў Беларусі з мэтай абмену досьведам у арганізацыі баявой падрыхтоўкі 2 і 3 ліпеня.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, 2 ліпеня ў рамках візыту адбылася рабочая сустрэча кіраўніка беларускага абароннага ведамства генэрал-лейтэнанта Андрэя Раўкова з кіраўніком расейскай дэлегацыі. Бакі абмеркавалі вынікі працы ў галіне сумеснай баявой падрыхтоўкі сілаў спэцыяльных апэрацыяў Узброеных сілаў Беларусі і падразьдзяленьняў Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сілаў РФ, а таксама абмеркавалі пляны супрацы на пэрспэктыву, паведамляе БелаПАН.

Дзяніс Івашын, горадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы сайту InformNapalm (шматмоўнага некамэрцыйнага сайту аб расейскім вайсковым уварваньні ва Ўкраіну) на сваёй старонцы ў Фэйсбуку зьвяртае ўвагу, што паводле Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны і Службы бясьпекі Ўкраіны менавіта Андрэй Сердзюкоў камандаваў усёй групоўкай расейскіх сілаў на Данбасе.

З 2013 па 2015 Сердзюкоў быў начальнікам штабу, першым намесьнікам камандуючага войскамі Паўднёвай вайсковай акругі Ўзброеных сілаў Расеі, зь сьнежня 2015 па кастрычнік 2016 году — камандуючым 12-м камандаваньнем рэзэрву ПВА, а з кастрычніка 2016 году камандуе паветрана-дэсантнымі войскамі Ўзброеных сілаў Расеі.

Паводле інфармацыі СБУ, у задачы Сердзюкова ўваходзіла рэалізацыя расейскай вайсковай спэцапэрацыі што да анэксіі ўкраінскага Крыму на працягу трох тыдняў увесну 2014 году, пасьля гэтага ён камандаваў 1-м (Данецк) і 2-м (Луганск) армейскімі корпусамі расейскага кантынгенту на Данбасе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG