Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: супраць парадаў выступаюць ідэйныя нашчадкі Кубэ


Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя вайсковага параду ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя вайсковага параду ў Менску

У інтэрнэце ідзе збор подпісаў наконт правядзеньня ў Менску вайсковых парадаў і перанясеньне іх за горад. Блогер Антон Матолька стварыў дзьве пэтыцыі: супраць правядзеньня парадаў (падпісалі бяз малага 4000 чалавек на момант публікацыі) і за парады (38 подпісаў).

Журналісты спыталі ў афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны Беларусі палкоўніка Ўладзімера Макарава, ці зьбіраецца Мінабароны прыслухацца да гэтых людзей. Макараў адказаў, што «вайсковыя парады ў Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня праводзяцца і будуць праводзіцца»:

«Але гэтае сьвята ня стала сьвятам беларускіх радыкалаў, тых, хто ёсьць ідэйнымі нашчадкамі Вільгельма фон Кубэ».

Матолька адказаў палкоўніку Макараву наконт «духоўнага папярэдніка фон Кубэ»

Вільгельм Кубэ — нямецкі дзяржаўны дзяяч часоў нацысцкай Нямеччыны, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генэральнай акругі Беларусь у 1941–43, забіты ў выніку апэрацыі партызанаў.

Паводле палкоўніка Макарава, у вайсковым парадзе 3 ліпеня будзе задзейнічана больш за 6 тысяч вайскоўцаў, больш за 500 адзінак колавай і тракавай тэхнікі, а таксама авіяцыя, у тым ліку ўпершыню авіяцыя МНС.

***

Пэтыцыі зьявіліся пасьля таго, як 23 чэрвеня на цэнтральным праспэкце Менска танк зьнес ліхтар у некантраляваным заносе.

Мінабароны адрэагавала на інцыдэнт толькі праз тры дні. Макараў пацьвердзіў факт здарэньня. Паводле яго, машына была спраўная:

«Праверка паказала, што машына была спраўная. Шмат у чым аказаліся вінаватыя ўмовы надвор’я», — тлумачыў ён.

23 чэрвеня: Чаму танк дрыфтаваў па цэнтральным праспэкце Менску? Мінабароны маўчыць, камэнтуюць Грыб і Алесін

26 чэрвеня: Прадстаўнік Мінабароны: экіпаж аварыйнага танка ў парадзе браць удзелу ня будзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG