Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага журналіста-баптыста асудзілі за «незаконнае місіянэрства»


Сяргей Сьцяпанаў
Сяргей Сьцяпанаў

Паводле гэтак званага «Закону Яравой», журналіст з расейскага Тамбова атрымаў штраф 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 170 даляраў).

Сяргея Сцяпанава абвінавацілі ў «незаконным місіянэрстве» за разьмяшчэньне на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы запрашэньня на Вялікдзень у баптысцкую царкву «Крыніца жыцьця». Да гэтага журналіста звольнілі з пасады дырэктара радыё «Катоўск» за трансьляцыю ў сацыяльнай сетцы акцыі «Надоел!» няўрадавай арганізацыі «Открытая Россия».

Сцяпанаў распавёў у інтэрвію Радыё Свабода, што будзе дамагацца адмены расейскага закону, які часта называюць паводле прозьвішча адной з ініцыятарак, дэпутаткі Ірыны Яравой. Закон, у прыватнасьці, забараняе ладзіць пропаведзі і весьці місіянэрскую дзейнасьць у кватэрах і жылых дамах

«У неправаслаўных рэлігійных арганізацый няма ніякай магчымасьці выконваць яго і працягваць сваю дзейнасьць, — кажа Сьцяпанаў. — Напрыклад, цяпер баптыстам нельга, не парушыўшы закону, запрашаць дадому няверуючых сяброў, каб распавесьці ім пра Хрыста. Мы не можам нават хатнія сустрэчы паміж вернікамі праводзіць, не вывесіўшы на дзьверы таблічку, што тут працуе рэлігійная арганізацыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG