Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вучэньнях «Захад-2017» могуць узяць удзел больш сіл, чым заяўлена афіцыйна, мяркуе кіраўнік NATO 


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг выступае на прэсавай канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня рады Расея-NATO, 13 ліпеня 2017
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг выступае на прэсавай канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня рады Расея-NATO, 13 ліпеня 2017

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг ахарактарызаваў апошнюю сэсію рады Расея-NATO як «адкрытае і карыснае абмеркаваньне» сытуацыяў ва Ўкраіне і Аўганістане, а таксама праблемы зьніжэньня ваенных рызыкаў.

Столтэнберг выступіў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сёньняшняга пасяджэньня рады, якое прайшло ў Брусэлі. Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу адзначыў, што NATO і Расея «па-ранейшаму маюць прынцыповыя рознагалосьсі», асабліва ў дачыненьні да анэксіі Расеяй Крыму і яе ролі ў вайне на ўсходзе Украіны.

Генэральны сакратар NATO заклікаў Расею вывесьці «тысячы вайскоўцаў» з тэрыторыі Ўкраіны і спыніць падтрымку сэпаратыстаў.

NATO і Расея таксама праінфармавалі адно аднаго аб маючых адбыцца ваенных вучэньнях — расейска-беларускіх «Захад-2017» і натаўскіх Trident Javelin 2017.

Столтэнбэрг падкрэсьліў, што NATO ня бачыць пагроз з боку Расеі ў сувязі з вучэньнямі «Захад-2017». Аднак у NATO мяркуюць, сыходзячы зь мінулага досьведу, што ў вучэньнях могуць узяць удзел больш сіл, чым заяўлена афіцыйна.

Столтэнбэрг адзначыў, што такія добраахвотныя абмены інфармацыяй абнадзейваюць, але «не замяняюць абавязковую празрыстасьць, якая патрабуецца паводле Венскага дакумэнту», пагадненьня аб абмене вайсковай інфармацыяй паміж чальцамі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG