Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: «Маларосія» «не стыкуецца» зь Менскімі пагадненьнямі


Сяргей Лаўроў і Аляксандр Лукашэвіч

Пастаянны прадстаўнік Расеі пры АБСЭ Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што ініцыятыва аб стварэньні Маларосіі «не стыкуецца з абавязаньнямі боку» ў рамках Менскіх дамоваў.

Ён спаслаўся таксама на словы расейскага прадстаўніка ў Трохбаковай кантактнай групе па Ўкраіне Барыса Грызлова аб тым, што падобныя заявы не маюць дачыненьня да рэальнай палітыкі.

Раней Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе і Дзярждэпартамэнт ЗША выказалі занепакоенасьць у сувязі з заявай лідэра сэпаратыстаў самаабвешчанай «ДНР» Аляксандра Захарчанка аб стварэньні новай дзяржавы.

Цяперашні старшыня АБСЭ Себастыян Курц назваў правакацыйнай такую рыторыку і заклікаў усе бакі канфлікту ў Данбасе ўстрымацца ад канфрантацыйных заяваў, якія пагражаюць Менскім пагадненьням, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў назваў гэта асабістай ініцыятывай Захарчанкі і заявіў аб прыхільнасьці Масквы Менскім дамовам. Францыя і Нямеччына заклікалі Крэмль асудзіць заяву Захарчанкі.

XS
SM
MD
LG