Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна расейцаў лічаць, што будучы прэзыдэнт Расеі павінен праводзіць больш жорсткую, чым цяпер, лінію ва ўнутранай палітыцы.

Больш за 40 працэнтаў рэспандэнтаў задавальняе цяперашні курс і толькі 12 адсоткаў лічаць неабходнай лібэралізацыю ўнутранай палітыкі. Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтра».

19 адсоткаў апытаных выступілі за ўзмацненьне супрацьстаяньня Захаду ў замежнай палітыцы, а больш за палову выказаліся за захаваньне цяперашняга падыходу. Зьніжэньне канфрантацыі падтрымліваюць 13 адсоткаў рэспандэнтаў, адзначаюць сацыёлягі.

Пры гэтым прыкладна дзьве траціны расейцаў — 66 адсоткаў — хацелі б бачыць на пасадзе прэзыдэнта пасьля выбараў 2018 году Ўладзіміра Пуціна, 18 адсоткаў — іншага чалавека.

Выбары прэзыдэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка 2018 году. Ад прамога адказу аб сваім пэрсанальным удзеле ў выбарах Пуцін ухіляецца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG