Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Siemens спыніць пастаўкі абсталяваньня расейскім дзяржаўным кампаніям


Газавыя турбіны Siemens
Газавыя турбіны Siemens

Siemens спыняе пастаўкі абсталяваньня расейскім кампаніям, якія кантралююцца дзяржавай. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага канцэрну.

У паведамленьні адзначаецца, што Siemens атрымаў дакладную інфармацыю пра тое, што ўсе чатыры газавыя турбіны, якія былі пастаўленыя летам 2016 году ў Краснадарскі край, былі на месцы мадыфікаваныя і незаконна перамешчаныя ў Крым. Гэта грубае парушэньне дамовы і правілаў ЭЗ, якое падрывае давер да Расеі, гаворыцца ў паведамленьні Siemens.

У сувязі з гэтым Siemens выходзіць з супольнага расейскага прадпрыемства «Интеравтоматика», якое, паводле дадзеных Reuters, было адным з падрадчыкаў перавозкі турбін ў Крым. Siemens зноў прапанавала выкупіць турбіны назад і ануляваць кантракт.

11 ліпеня Siemens падала пазоў у Арбітражны суд Масквы супраць расейскіх кампаній-партнэраў. Канцэрн запатрабаваў вярнуць у Тамань турбіны, якія раней былі адпраўленыя ў анэксаваны Расеяй Крым у абыход эўрапейскіх санкцый. У «Тэхнапрамэкспарт» настойваюць, што турбіны для Крыму яны набылі на другасным рынку і правялі мадэрнізацыю ўстановак сваімі сіламі. Крэмль заявіў, што на паўвостраве ўсталёўваюць турбіны расейскай вытворчасьці, сабраныя з расейскіх кампанэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG