Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паваліўся расейскі банк «Югра», якім валодалі беларусы Хоціны


Цэнтральны банк Расеі ўвёў у банк «Югра» часовую адміністрацыю і наклаў мараторый на выплаты крэдыторам празь «няўстойлівае фінансавае становішча». Паўнамоцтвы акцыянэраў і кіраўніцтва банку прыпыненыя.

Паводле газэты «Ведомости», гэта можа стаць найбуйнейшым страхавым выпадкам у гісторыі расейскага банкаўскага сэктару. На 1 чэрвеня «Югра» ўваходзіла ў топ-20 расейскіх банкаў паводле прыцягнутых сродкаў насельніцтва, мела 181,3 млрд расейскіх рублёў (каля 3 млрд даляраў), таксама ўваходзіла ў топ-30 расейскіх банкаў паводле велічыні актываў (яшчэ ў 2012-м была 272-й па апошнім парамэтры). Банк дэ-факта кантралявалі ад 2012 году расейскія бізнэсоўцы беларускага паходжаньня Юры і Аляксей Хоціны, пішуць «Ведомости». Цяпер Аляксей Хоцін валодае 52,42% банку, плянаваў павялічыць сваю долю.

Незадоўга да ўвядзеньня мараторыю Цэнтрабанк пачаў у «Югры» праверку своечасовасьці выкананьня абавязкаў перад кліентамі пасьля маштабнага збою і праверку крэдытнага партфэля. Паводле «Ведомостей», у банку дзейнічала абмежаваньне на прыцягненьне сродкаў насельніцтва, якія былі для «Югры» асноўнай крыніцай пасіваў, але яны гэтае абмежаваньне абыходзілі і Цэнтрабанк пра тое ведаў. Ад банку ў траўні патрабавалі дабраць рэзэрваў на 40–50 млрд расейскіх рублёў (663–829 млн даляраў), але «Югра» такіх рэзэрваў не стварыла. Банк за 2016 год прынёс уладальнікам чыстых стратаў на 32,2 млрд расейскіх рублёў (больш за 533 млн даляраў).

Аляесей Хоцін, які ў 1990-х пераехаў зь Менску ў Маскву і вядзе бізнэс разам з бацькам Юрыем, называўся 110-м у топ-200 найбагацейшых людзей Расеі часопісу Forbes у 2017 годзе. Маёмасьць Хоціна ацэньвалася ў 950 млн даляраў. Ягоным капіталам называліся «больш за 2 млн м² камэрцыйнай нерухомасьці ў Маскве», гатэль Four Seasons Moscow, кампанія Exillon Energy і банк «Югра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG