Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абяцае Беларусі хуткі крэдыт на 700 мільёнаў даляраў


Расея дасьць Беларусі міждзяржаўны крэдыт у памеры $ 700 млн, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на намесьніка міністра фінансаў РФ Сяргея Старчака.

«Гэта тэхнічная праца. Палітычныя рашэньні ўсе прынялі. Мы афармляем дакумэнты і ўсё — $ 700 млн, як і дамовіліся, як было абвешчана», — сказаў Старчак. Ён дадаў, што дакумэнты датычна крэдыту падпішуць пасьля таго, як выйдзе распараджэньне расейскага ўраду.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG