«Расея павінна зрабіць першыя крокі бясьпекі ўключна са спыненьнем агню. Мы не задаволеныя, што няма прагрэсу ў „менскіх дамовах“», — сказаў Тылерсан.
Ён выказаў надзею, што прызначэньне Курта Волкера спэцыяльным прадстаўніком па Ўкраіне паскорыць урэгуляваньне сытуацыі ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Украіны заявіў, што ключавымі патрабаваньнямі Кіева да Расеі ёсьць спыненьне агню на ўсходзе Украіны, вывад акупацыйных войскаў, кантроль за мяжой, спыненьне запалохваньня назіральнікаў АБСЭ, вызваленьне закладнікаў.
Парашэнка таксама заявіў, што падчас перамоваў Тылерсан запэўніў яго, што пытаньне Крыму не зьнятае з парадку дня і санкцыі з Расеі ня будуць зьнятыя без вяртаньня Крыму Ўкраіне.
У Дзярждэпартамэнце ЗША раней паведамілі, што Тылерсан падчас свайго першага афіцыйнага візыту ў Кіеў мае намер пацьвердзіць прыхільнасьць Вашынгтону тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і абмеркаваць ход рэформаў у краіне.