Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заблякавалі сайт «Спутник и Погром»


Рэдактар сайту «Спутник и Погром» Ягор Прасьвірын.

Генэральная пракуратура Расеі запатрабавала ад Раскамнагляду заблякаваць некалькі сайтаў як рэсурсы «нацыяналістычнага кшталту». Сярод іх, у прыватнасьці, «Спутник и Погром», «Русский сектор» і «Правый взгляд». Усяго ў сьпісе шэсьць сайтаў.

У Генэральнай пракуратуры Расеі лічаць, што гэтыя сайты «прапагандуюць ідэі нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці», што, у сваю чаргу, «фармуе пагрозы грамадзкай бясьпеы і заахвочвае да экстрэмізму».

У рэестры Раскамнагляду сказана, што абмежаваньне доступу да сайту «Спутник и Погром» уведзена з 5 ліпеня.

На старонцы сайту «вКонтакте» гаворыцца, што варыянт блякаваньня разглядаўся стваральнікамі рэсурсу з моманту яго адкрыцьця ў 2012 годзе. Праца сайту працягнецца на новым адрасе. Магчыма, ён будзе перайменаваны ў «Пуцін і Мядзьведзеў» ці «Генпракуратура (Украіна, Казахстан, Беларусь і Расея)», каб пазьбегнуць новых прэтэнзій.

XS
SM
MD
LG