Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзева адмовіліся судзіць за бан у Twitter


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ня стануць судзіць за блякаваньне карыстальніка ў ягоным блоґу ў Twitter: Прэсьненскі суд Масквы адмовіўся прымаць позву ад забаненага актывіста Фонду барацьбы з карупцыяй Георгія Албурава, перадае РБК.

Албураў лічыць, што твітэр Мядзьведзева — афіцыйная крыніца інфармацыі аб дзейнасьці прадстаўніка ўраду (спасылка на яго значыцца на сайце ўраду), таму павінен знаходзіцца ў вольным для ўсіх доступе.

Суд жа палічыў, што позва ня можа быць разгледжаная ў адміністрацыйным працэсе, спаслаўшыся на «структуру вышэйшага выканаўчага органу дзяржаўнай улады і паўнамоцтвы старшыні ўраду РФ». У адмове згадваецца, што калі кіраўнік дзяржавы ня ў стане выконваць свае абавязкі, старшыня ўраду займае яго пасаду (на момант публікацыі кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін не пакідаў пасады), а прэзыдэнт недатыкальны згодна з Канстытуцыяй.

Албураў лічыць магчымым аспрэчыць адмову ў прыватным парадку, бо суд не прызнаў і не адмовіў у прызнаньні афіцыйнай крыніцай інфармацыі акаўнт Мядзьведзева ў Twitter.

Беларускія чыноўнікі і дэпутаты часьцей за ўсё ня маюць асабістых акаўнтаў у сацыяльных сетках (за адзінкавымі выключэньнямі). Але шэраг міністэрстваў і ведамстваў мае афіцыйныя старонкі, у тым ліку ў Twitter. Паведамлялася і пра блякаваньні карыстальнікаў на афіцыйных старонках беларускіх міністэрстваў і ведамстваў у сацсетках.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG