Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь бібліятэк Архангельскай вобласьці прыбіраюць кнігі Пушкіна зь пячаткамі Фонду Сораса


У бібліятэках Архангельскай вобласьці Расеі прыбіраюць з паліц кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Фонду Сораса.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Радыё Свабода ў адной з раённых бібліятэк. Па словах супрацоўніцы бібліятэкі, вуснае распараджэньне зь Міністэрства культуры Архангельскай вобласьці паступіла яшчэ ў чэрвені.

«Сэрца крывёю абліваюцца, гэта ж і руская клясыка, і замежная, выдатныя даведнікі — усе гэтыя кнігі выдатна выдадзеныя і вельмі запатрабаваныя, — распавядае працаўніца бібліятэкі. — У сьпіс рэкамэндаваных да канфіскацыі патрапілі Пушкін, Дастаеўскі, Чэхаў, Талстой, вельмі шмат дзіцячай літаратуры, нават Карней Чукоўскі. Да нас школьнікі прыходзяць цяпер са сьпісамі літаратуры, рэкамэндаванай да чытаньня на лета, а мы ім іх ня выдаём».

Па словах супрацоўніцы, адбіраюцца ўсе кнігі зь пячаткамі «Пушкінскай бібліятэкі» інстытуту «Адкрытае грамадзтва».

«Іх масава прывозілі да нас на пачатку 2000-х, потым разьмяркоўвалі па ўсіх бібліятэках, дзесьці аказалася 50-80 асобнікаў, дзесьці больш за сотню. Гэта, вядома, поўны абсурд: ну да, прызналі дзейнасьць Фонду Сораса непажаданай у Расеі, але пры чым тут кнігі? Нам толькі сказалі, што рашэньне гэта ідзе зьверху, і загадалі іх прыбраць ад граху падалей», — тлумачыць жанчына, якая папрасіла не называць яе прозьвішча, таму што баіцца, што інакш яна можа застацца бяз працы.

У прэс-службе Міністэрства культуры Архангельскай вобласьці Радыё Свабода заявілі, што пра канфіскацыю кніг зь бібліятэк чуюць упершыню, паабяцаўшы адказаць на пісьмовы запыт. Адказ на запыт пакуль не паступіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG