Затрыманьні геяў працягваюцца, а чачэнская паліцыя спрабуе вярнуць у рэспубліку тых, каму ўдалося зьбегчы.
Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд 31 ліпеня прысудзіў 61-гадовага ўкраінца Аляксея Сізановіча да 12 гадоў пазбаўленьня волі і штрафу 250 тысяч рублёў.
Вядомы музыкант, лідэр гуртоў «Ноль» і «Федор Чистяков Бэнд» Фёдар Чысьцякоў эміграваў з Расеі ў ЗША.
Чаго вымагаюць ад Беларусі яе саюзьніцкія абавязкі перад Расеяй? Ці далучыцца Беларусь да контрасанкцыяў Расеі адносна ЗША? Чым гарантуюцца заявы Менску аб тым, што расейскія войскі пасьля «Захаду-2017» вернуцца дадому?
Штат місіяў будзе складаць 455 чалавек — столькі ж, колькі працуюць у расейскіх дыпляматычных місіях у ЗША.
Пры абстрэле таксама быў паранены яго апэратар, яго даставілі ў шпіталь.
Беларусь – ваенны саюзьнік Расеі ці нэўтральная па змаўчаньні дзяржава? Як паўплываюць на стасункі Беларусі і Расеі меркаваныя амэрыканскія санкцыі адносна Расеі? Што можа прынесьці «фінляндызацыя» Беларусі?
Пецярбурскі дэпутат Максім Рэзьнік арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 12 чэрвеня.
Улады Расеі забаранілі амэрыканскім дыпляматам карыстацца дачай пад Масквой і складам у Маскве.
Сэнат ЗША 27 ліпеня амаль аднагалосна прагаласаваў у падтрымку новых санкцый супраць Расеі.
Абвінавачаны ў справе так званых «украінскіх дывэрсантаў» Аляксей Стогній прысуджаны да трох з паловай гадоў калёніі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін афіцыйна адрэагаваў на навіну пра тое, што Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла новы пакет антырасейскіх санкцыяў.
Масква можа выслаць 35 амэрыканскіх дыпляматаў, а таксама абмежаваць колькасьць членаў дыпляматычнай місіі ЗША ў краіне, калі Дональд Трамп падпіша законапраект аб санкцыях адносна Расеі.
Ну а калі новаму фармату наканавана паўстаць, то зусім ня выключана, што месцам правядзеньня новых перамоваў можа зноў стаць Менск.
Беларускія журналісты і блогеры пачалі атрымліваць лісты з прапановамі аб супрацоўніцтве ў напісаньні артыкулаў і разьмяшчэньні ўжо гатовых тэкстаў на сайтах сваіх рэдакцый.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ананімныя крыніцы. Паводле дадзеных суразмоўцаў агенцтва, для сачэньня за паплечнікамі Макрона было створана больш за дваццаць фальшывых профіляў ў фэйсбуку.
Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі прымусілі абвінавачанага па справе аб тэракце ў мэтро Санкт-Пецярбургу Аброра Азімава адмовіцца ад заявы аб катаваньнях у «сакрэтнай турме».
Сям’я дыплямата, які зьнік у савецкай турме, мае намер дамагчыся доступу да архіўных запісаў ФСБ, якія раней падаваліся ў няпоўным выглядзе.
Паводле Сьледчага камітэту Расеі, студэнт Іркуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Колін Мэдсэн памёр ад пераахалоджаньня. Але паводле экспэртызы, праведзенай у ЗША, ён быў забіты.
У Барысаўскім раённым судзе праходзіць працэс над двума жыхарамі Санкт-Пецярбургу, якія прыехалі ў Беларусь, каб наладзіць выраб псыхатропаў у тайнай лябараторыі ў Барысаве ды распаўсюджваць наркотыкі ў Менскай вобласьці.
У пачатку ліпеня ў Чачні было затрымана да 10 чалавек, паведамілі праекту Радыё Свабода «Каўказ. Рэаліі» на ўмовах ананімнасьці. Паводле крыніцы, людзей затрымалі за «перамовы ў мэсэнджэрах».
У Маскве ці Маскоўскай вобласьці, магчыма, дзейнічае таемная турма, у якой ўтрымліваюць і катуюць падазраваных у тэрарызьме, у тым ліку іншаземцаў, да афіцыйнага затрыманьня і выстаўленьня абвінавачваньняў.
«Роскомнадзор» на патрабаваньне Генэральнай пракуратуры Расеі заблякаваў сайт руху «Свабодная Інгрыя», які выступае за стварэньне аўтаномнай рэспублікі на тэрыторыі Ленінградзкай вобласьці з «магчымасьцю далейшага самавызначэньня».
Раніцай 23 ліпеня трое невядомых уварваліся ў дом варонескага грамадзянскага актывіста Станіслава Ягорава і зьбілі яго бітай
Расейскія і ўкраінскія мэдыі па-рознаму асьвятлялі перамовы Лукашэнкі і Парашэнкі. Мы параўналі загалоўкі.
Siemens спыняе пастаўкі абсталяваньня расейскім кампаніям, якія кантралююцца дзяржавай. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага канцэрну.
Больш за палову расейцаў — 62% — лічаць, што ў публічных месцах трэба разьмяшчаць дошкі, бюсты і карціны, якія расказваюць пра посьпехі Іосіфа Сталіна.
Пастаянны прадстаўнік Расеі пры АБСЭ Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што ініцыятыва аб стварэньні Маларосіі «не стыкуецца з абавязаньнямі боку» ў рамках Менскіх дамоваў.
Юрыстка Наталья Весяльніцкая гатовая даць паказаньні ў Сэнаце ЗША з нагоды сустрэчы з Дональдам Трампам-малодшым.
Дзяржаўная дума 19 ліпеня прыняла ў другім чытаньні законапраект аб забароне ананімайзэраў і VPN.
«Газпром» пачаў будаўніцтва другой ніткі газаправоду «Турэцкі паток» без адпаведных дамоўленасьцяў з Эўропай і Турэччынай. Пра гэта ў сераду піша газэта «Ведомости» са спасылкай на контрагентаў падрадчыка і фэдэральнага расейскага чыноўніка.
Нікулінскі суд Масквы 18 ліпеня пастанавіў спагнаць з апазыцыянэра Аляксея Навальнага і бізнэсмэна Пятра Афіцэрава больш за два мільёны рублёў у справе «Кировлеса».
Расея дасьць Беларусі міждзяржаўны крэдыт у памеры $ 700 млн, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на намесьніка міністра фінансаў РФ Сяргея Старчака.
Апэляцыя на рашэньне аб прызнаньні царквы «Сьведак Яговы» экстрэмісцкай арганізацыяй на тэрыторыі Расеі была адхіленая расейскім Вярхоўным судом 17 ліпеня, перадае «Інтэрфакс».
Вярхоўны суд Расеі ў панядзелак адхіліў апэляцыю аб прызнаньні арганізацыі «кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай, перадае «Ітэрфакс». Такім чынам, рашэньне суду аб забароне дзейнасьці арганізацыі ўступіла ў сілу.
Паводле гэтак званага «Закону Яравой», журналіст з расейскага Тамбова атрымаў штраф 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 170 даляраў).
Мілашына кажа, ўжо сабраны матэрыялы пра больш 50 як жыхароў Чачні, забітых у студзені за адну ноч без суду. Раней яна пісала пра 27 забітых.
Прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ня стануць судзіць за блякаваньне карыстальніка ў ягоным блоґу ў Twitter: Прэсьненскі суд Масквы адмовіўся прымаць позву ад забаненага актывіста Фонду барацьбы з карупцыяй Георгія Албурава.
ФСБ Расеі затрымала 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу дырэктара кампаніі «Сілавыя машыны» Рамана Філіпава праз падазрэньне ў выдаваньні дзяржаўнай тайны. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармагенцтвы, цытуючы ананімныя крыніцы.
Генэральны сакратар NATO заклікаў Расею вывесьці «тысячы вайскоўцаў» з тэрыторыі Ўкраіны і спыніць падтрымку сэпаратыстаў.
Атрыманыя ад гэтага прыбыткі ідуць на фінансаваньне так званых «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта паведаміла нямецкая радыёстанцыя Deutschlandfunk са спасылкай на сьведчаньні былых вязьняў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён здолеў «вельмі добра паладзіць» са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным падчас іх «выдатнай» сустрэчы на мінулым тыдні ў Нямеччыне. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію заснавальніку рэлігійнага тэлеканалу CBN (Christian Broadcasting Network) Пэту Робэртсану.
Нямецкая кампанія Siemens падала пазоў у Арбітражны суд Масквы супраць кампаніі «Технопромэкспорт», якая ўваходзіць у структуру «Ростеха», і пецярбурскага сумеснага прадпрыемства «Siemens технологии газовых турбин».
«Лябараторыя Касьперскага», расейская кампанія па распрацоўцы антывіруснага сыстэмнага забесьпячэньня, распрацоўвала адмысловыя тэхналёгіі для Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі (ФСБ) і перадавала ёй дадзеныя хакераў.
Кітайскія ўлады заблякавалі ўсе згадкі пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціне ў Sina Weibo, кітайскім сэрвісе мікраблогаў, падобным на Twitter, такім чынам забясьпечыўшы расейскаму прэзыдэнту імунітэт ад грамадзкай крытыкі, піша The Financial Times.
Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў сёньня міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў пасьля нефармальнай сустрэчы ў аўстрыйскім горадзе Маўэрбаху кіраўнікоў МЗС краінаў АБСЭ
Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС паспрабавала схаваць паведамленьне пра тое, што Вялікі тэатар Расеі перанёс прэмʼеру балета «Нурэеў» у пастаноўцы рэжысёра Кірыла Сярэбранікава па асабістым распараджэньні міністра культуры Расеі Уладзіміра Мядзінскага.
Якія вузлы міжнароднай палітыкі здолелі разьвязаць ці разрубіць удзельнікі сёлетняга саміту «вялікай дваццаткі»? Далей ці бліжэй адно да аднаго сталі ў выніку саміту ЗША і Эўразьвяз? Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін?
Нямецкая кампанія Siemens пацьвердзіла, што як мінімум дзьве газавыя турбіны яе вытворчасьці нелегальна трапілі ў анэксаваны Расеяй Крым.
Загрузіць яшчэ