Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ затрымала падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў у Пецярбургу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

ФСБ Расеі паведаміла аб затрыманьні семярых падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў у Санкт-Пецярбургу. Усе яны выхадцы з Цэнтральнай Азіі.

Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на заяву ведамства.

Паводле спэцслужбы, атакі рыхтаваліся на чыгуначным транспарце і ў месцах масавага збору людзей.

Паводле статыстыкі Генэральнай пракуратуры, за першую палову 2017 году ў Расуі спэцслужбы прадухілілі 12 тэрактаў. Не атрымалася прадухіліць тэрарыстычную атаку ў Пецярбургу 3 красавіка — тады ў цягніку мэтро паміж станцыямі падарваў сябе сьмяротнік. Загінулі 16 чалавек, у тым ліку сам тэрарыст Акбаржон Джалілаў. У рамках расьсьледаваньня гэтай тэрарыстычнай атакі цяпер арыштаваны дзесяць чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG