Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пецярбурскага дэпутата арыштавалі на 10 сутак


Максім Рэзьнік

Пецярбурскі дэпутат Максім Рэзьнік арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 12 чэрвеня.

Праз паўтара месяца пасьля антыкарупцыйнай акцыі на Марсавым поле Дзяржынскі раённы суд Пецярбургу прысудзіў
дэпутату гарадзкога Заканадаўчага сходу Максіму Рэзьніку 10 сутак адміністрацыйнага арышту і 11 тысяч рублёў
штрафу. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў няўзгодненай акцыі і супраціве супрацоўнікам паліцыі.

У пратаколе напісана, што Рэзьнік хапаў палкоўніка Расгвардыі за шыю. Сьведкі на судзе гэта адмаўлялі, ня бачна гэтага і на прадстаўленым
паліцэйскімі відэа, аднак судзьдзя не прыняў да ўвагі доказы невінаватасьці дэпутата.

Рэзьнік лічыць, што ўсе прысуды ўдзельнікам мітынгу на Марсавым накіраваныя на застрашэньне актывістаў, каб яны больш не выходзілі пратэставаць на вуліцу.

Судзьдзя адзначыў у пастанове, што Рэзьнік знаходзіўся ў непасрэднай блізкасьці да мітынгоўцаў, якія скандавалі «Пуцін надакучыў», а значыць, удзельнічаў у акцыі. Судзьдзя таксама пагадзіўся зь меркаваньнем паліцэйскіх, якія сьцьвярджалі, што дэпутат перашкаджаў іх працы.

XS
SM
MD
LG