Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Масква можа выслаць 35 дыпляматаў ЗША ў адказ на санкцыі


Дачны комплекс амэрыканскай амбасады ў Расеі ў Срэбраным Боры.
Дачны комплекс амэрыканскай амбасады ў Расеі ў Срэбраным Боры.

Масква можа выслаць 35 амэрыканскіх дыпляматаў, а таксама абмежаваць колькасьць членаў дыпляматычнай місіі ЗША ў краіне, калі Дональд Трамп падпіша законапраект аб санкцыях адносна Расеі.

Пра гэта ў чацьвер паведаміла газэта «Коммерсант» са спасылкай на неназваныя крыніцы ў расейскім Міністэрстве замежных спраў.

Суразмоўцы выданьня дадалі, што расейскія ўлады могуць таксама накласьці арышт на дачны комплекс амэрыканскай амбасады ў Срэбным Бары і складзкія памяшканьні. Гэта тлумачыцца тым, што новыя амэрыканскія санкцыі зробяць «фактычна немагчымым» вяртаньне расейскай дыпляматычнай нерухомасьці ў ЗША, арыштаванай пры адміністрацыі прэзыдэнта Барака Абамы.

На мінулым тыдні намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Масква і Вашынгтон блізкія да дасягненьня дамоўленасьці аб аднаўленьні допуску да двух расейскіх дыпляматычных аб’ектаў у ЗША.

У канцы сьнежня летась амэрыканскія ўлады абвясьцілі пэрсонамі нон грата 35 расейскіх дыпляматаў і зачынілі дзьве пасольскія дачы ў штатах Нью-Ёрк і Мэрылэнд. Вашынгтон заявіў, што меры прыняты ў адказ на меркаванае расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары і ціск на амэрыканскіх дыпляматаў. Расея ня стала прымаць меры ў адказ, патлумачыўшы гэта рашэньне тым, што ў далейшым будзе будаваць дачыненьні не з адміністрацыяй Барака Абамы, якая ўвяла санкцыі, а з адміністрацыяй Дональда Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG