Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў новыя санкцыі ЗША «хамствам» і сказаў, што «Расеі давядзецца адказваць»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін афіцыйна адрэагаваў на навіну пра тое, што Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла новы пакет антырасейскіх санкцыяў.

Пакет санкцыяў называюць самым радыкальным ад часоў халоднай вайны. Яны датычацца кіберзлачынцаў, кампаніяў-пастаўшчыкоў зброі прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду і людзей, якія вінаватыя ў парушэньні правоў чалавека на ўсходзе Ўкраіны ў раёнах, падкантрольных сэпаратыстам.

Пуцін назваў санкцыі «незаконнымі» з пункту гледжаньня ўсіх міжнародных нормаў, а расьсьледаваньні аб умяшаньні ў выбары — «антырасейскай гістэрыяй». І дадаў:

«Мы, як вы ведаеце, паводзім сябе вельмі стрымана, цярпліва, але ў нейкі момант давядзецца адказваць. Немагчыма бясконца трываць нейкае хамства ў дачыненьні да нашай краіны.

Паводле яго, адказ будзе залежаць ад фінальнага тэксту закону, які цяпер абмяркоўваецца ў Сэнаце і, верагодна, будзе неўзабаве падпісаны прэзыдэнтам ЗША.

Расейскі прэзыдэнт таксама заявіў, што «шкадуе», што адносіны паміж дзьвюма краінамі сталі ахвярай унутранай палітычнай барацьбы ў ЗША і сказаў, што спадзяецца, што дыялёг паміж Масквой і Вашынгтонам урэшце палепшыцца.

У чацьвер Сэнат ЗША ўсьлед за Палатай прадстаўнікоў таксама дасягнуў дамоўленасьці, якая дазволіць яму прыняць законапраект аб санкцыях супраць Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG