Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украінскі дывэрсант» прысуджаны да трох з паловай гадоў калёніі


Аляксей Стогній

Абвінавачаны ў справе так званых «украінскіх дывэрсантаў» Аляксей Стогній прысуджаны да трох з паловай гадоў калёніі. Суд у анэксаваным Крыме прызнаў яго вінаватым у незаконным вырабе, набыцьці і захоўваньні зброі. Як паведамляе «Медиазона», прысуд быў абвешчаны яшчэ 17 ліпеня, аднак вядома пра яго стала толькі ў чацьвер.

У лістападзе 2016 году паведамлялася аб арышце двух меркаваных супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня разьведкі міністэрства абароны Ўкраіны Стогнія і Глеба Шаблія. ФСБ Расеі абвінаваціла іх у падрыхтоўцы дывэрсіяў у Крыме. Працэс над Стогніем праходзіў у закрытым рэжыме.

У справе «украінскіх дывэрсантаў» у Расеі судзяць Рэдвана Сулейманава, Яўгенія Панова і Андрэя Захцея – іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. Кіеў называе абвінавачваньні «правакацыяй расейскіх спэцслужбаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG