Ізраіль пачаў вайсковую апэрацыю на мяжы зь Лібанам, паведамляе Reuters. Вайскоўцы маюць намер выявіць і ліквідаваць падземныя тунэлі, якія лібанская групоўка «Хэзбала» выкарыстоўвае для перакіданьня джыхадыстаў на ізраільскую тэрыторыю.
На пасяджэньні гуманітарнай падгрупы Трохбаковай кантактнай групы ўзгаднілі перадачу Ўкраіне больш за 60 асуджаных, якія будуць адбываць пакараньне на ўкраінскай тэрыторыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп будуе новы сусьветны парадак, які будзе падтрымлівацца амэрыканскім лідэрствам і дэмакратыяй.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — лідэр незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч. Ён заяўляе, што новы варыянт дэкрэту аб дармаедах — гэта вялікая памылка ўлады, лічыць, што сацыяльнае напружаньне нарастае, і заклікае «дармаедаў» не плаціць.
Партыя Мікалая Статкевіча апублікавала праект праграмы «Беларусь, якую мы пабудуем». У праекце падрабязна апісваюцца зьмены, якія «Народная грамада» хоча правесьці пасьля прыходу да ўлады.
У высакароднай, як лічаць улады, справе барацьбы з дармаедамі яны зноў робяць тую ж самую фатальную памылку.
Хто перамог на выбарах у Грузіі, як навучыцца на палітычнага кансультанта, якія «асаблівасьці нацыянальнага паляваньня» для паліттэхнолягаў, ці варта ўдзельнічаць у выбарах, у якіх немагчыма перамагчы.
4 сьнежня Генэральная пракуратура Ўкраіны апублікавала рэканструкцыю падзей агрэсіі Расеі ў нэўтральных водах Чорнага мора супраць Украіны.
Прэм’ер Францыі Эдуар Філіп 4 сьнежня абвясьціў аб тым, што ўлады Францыі ўвядуць мараторый на павышэньне падаткаў на бэнзін і дызэльнае паліва для таго, каб спыніць масавыя пратэсты ў краіне.
Галоўная рэдактарка расейскага дзяржаўнага тэлеканалу RT і агенцтваў «Россия сегодня» ды «Спутник» Маргарыта Сіманьян прапанавала спрасьціць атрыманьне грамадзянства Расеі для беларусаў.
Суб’екты гаспадараньня Расеі вінаватыя беларускім прадпрыемствам 450 мільёнаў даляраў за выкананыя работы. Грошы ня выплачаныя па сёньняшні дзень, паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Ганьне Красулінай, якую хочуць выслаць зь Беларусі, прапанавалі «натуралізавацца».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Расея ня выканала рашэньня Эўрапейскага суду ў правах чалавека (ЭСПЧ), паводле якога яна была абавязаная 3 сьнежня даць суду пэўную інфармацыю пра паланёных ёй украінскіх маракоў.
Да 5 сьнежня, у сталіцы ЗША, у ратондзе Капітолія, будзе выстаўленая для разьвітаньня труна зь целам Джорджа Буша.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў надзею на «усёабдымны» судовы прысуд свайму былому юрысту Майклу Коэну.
Актор назваў сытуацыю ў сфэры культуры «мастацкай распустай», якая, паводле яго, супярэчыць інтарэсам дзяржавы.
Прэзыдэнт Нігерыі Махамаду Бухары паспрабаваў разьвеяць чуткі пра тое, што ён нібыта памёр і яго замяніў двайнік.
Бітаў — аўтар кнігаў «Пушкінскі дом», «Абгрунтаваная рэальнасьць», «Выкладчык сымэтрыі», «Урокі Армэніі». Ён быў адным з самых вядомых прадстаўнікоў расейскага літэратурнага постмадэрнізму канца ХХ-пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Прычына адмовы ў тым, што беларусы, мужчыны ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў, не пацьвердзілі памежнікам мэту паездкі.
Расейскія спэцслужбы ў мінулым годзе ажыцьцявілі кібэратакі на Міністэрства замежных спраў Чэхіі. Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы Службы бясьпекі і інфармацыі Чэхіі, апублікаваным 3 сьнежня.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўнёс у Вярхоўную Раду праект закона аб спыненьні дзеяньня Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Украінай і Расеяй.
На вайсковым палігоне «Ганчароўскае» ў Чарнігаўскай вобласьці ідуць брыгадныя тактычныя вучэньні з баявой стральбой.
У пасольстве Беларусі ў Бэрне адбыўся агульны сход сяброў Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі. На пасаду старшыні арганізацыі пераабралі Алеся Сапегу.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон даручыў прэм’ер-міністру Эдуарду Філіпу сустрэцца зь лідэрамі палітычных партый і дэманстрантамі.
Былы міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі выдаў кнігу «Польшча можа быць лепшай» пра закулісьсе польскай дыпляматыі. Каля дзесяці старонак у кнізе прысьвечаныя Беларусі.
Беларускі пашпарт у Глябальным рэйтынгу сілы пашпартоў за 2018 год палепшыў сваю пазыцыю і цяпер займае 54-е месца з 93 (у 2017 годзе ён аказаўся на 58-й з 94 пазыцыяў). Звыш сотні пашпартоў іншых краінаў лепшыя ў рэйтынгу за беларускі.
У выніку сумеснай апэрацыі ўзброеных сіл Аўганістану і сіл спэцыяльных апэрацый ЗША быў забіты Абдул Манан, які кіраваў сіламі «Талібану» ў правінцыі Гільмэнд, паведамляе Reuters.
Расьсьледавальная група Bellingcat прыйшла да высновы, што ўкраінскія караблі, атакаваныя 25 лістапада караблямі памежнай службы ФСБ Расеі, былі абстраляныя ў міжнародных водах.
Кіраўнік Пентагону назваў Пуціна «дрэнным вучнем», які «не разумее, што менавіта яго дзеяньні ствараюць варожасьць да яго народу».
У 2018/2019 навучальным годзе заплянавана больш за тысячу захадаў дзеля падрыхтоўкі войскаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Ўзброеных сілаў Беларусі «Ваяр».
У цэнтры Тбілісі ў нядзелю праходзіць акцыя пратэсту апазыцыі. Яе прыхільнікі пратэстуюць супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Грузіі, абвінавачваючы ўлады ў ціску на выбаршчыкаў і фальсыфікацыі.
Хабар, махлярства і падрыў грамадзянскага даверу — такія абвінавачаньні могуць быць высунутыя супраць прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу і ягонай жонкі Сары Нэтаньягу.
«Цяперашняе кіраўніцтва Ўкраіны — гэта „партыя вайны“, пакуль яно ва ўладзе, ваенныя дзеяньні будуць працягвацца», — сказаў Пуцін падчас прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту «Вялікай дваццаткі» ў Буэнас-Айрэсе
Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Захадам, але не на шкоду іншым партнэрам. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», фрагмэнты якога былі паказаныя ў суботу ўвечары ў этэры тэлеканалу «Беларусь-1».
Выбары новага генэральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) адбудуцца у 2019 годзе.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што дзеяньні Расеі, накіраваныя супраць Украіны ў Керчанскай пратоцы былі адзінай прычынай адмовы прэзыдэнта Дональда Трампа ад сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у кулюарах саміту G20, які праходзіць у Буэнас-Айрэсе.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сьцьвярджае, што Расея разгарнула ля межаў з Украінай, а таксама ў анэксаваным Крыме і на непадкантрольных Украіне тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей групоўку колькасьцю больш за 80 тысяч вайскоўцаў.
Ці прывядзе інцыдэнт у Чорным моры да поўнамаштабнага канфлікту? Што азначае ваеннае становішча ва Ўкраіне? Ці давядзецца Беларусі станавіцца ў вайсковы шыхт?
Сто гадоў таму на мапе Эўропы зьявілася Каралеўства Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў, якое з 1929 году пачало называцца Югаславіяй. 1 сьнежня 1918 году прадстаўнікі Каралеўства Сэрбія і толькі што ўтворанай Дзяржавы Славенцаў, Харватаў і Сэрбаў падпісалі ў Бялградзе пагадненьне аб аб’яднаньні.
«На жаль, з прычынаў форс-мажору наш тур па Ўкраіне цяпер ня можа адбыцца», — напісаў у фэйсбуку ў суботу лідэр гурту Барыс Грабеншчыкоў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у суботу ў Буэнас-Айрэсе правялі перамовы за працоўным сьняданкам.
Эксклюзіўнае інтэрвію прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа карэспандэнтцы «Голасу Амэрыкі» Грэце Ван Састэрэн.
«Нас ужо ледзь ня ў NATO гатовыя ўзяць, толькі, вядома, каб улада памянялася, дэмакратыі пабольш, яшчэ чагосьці», — пра гэта расказаў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію Сяргею Брылёву для тэлеканалу «Россия 24».
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель спазьнілася на саміт G20 у Аргентыне, бо ўрадавы самалёт зьдзейсьніў вымушаную пасадку ў Кёльне. Потым іншым самалётам яна прыляцела ў Мадрыд, дзе перасела на звычайны рэйс кампаніі Iberia.
Джордж Буш стаў 41-м прэзыдэнтам ЗША ў 1989 годзе і прабыў на пасадзе адзін тэрмін. Перад гэтым ён быў віцэ-прэзыдэнтам краіны ў 1981-1989 гадах і Дырэктарам Цэнтральнай выведкі.
Чым тлумачаць украінскія памежнікі забарону для некаторых расейцаў наведваць Украіну? Пра што пытаюцца памежнікі ў расейцаў? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытаньні, карэспандэнт Свабоды выправіўся ў менскі аэрапорт.
З 1 сьнежня аднаўляецца дзеяньне дэкрэту аб дармаедах. Ці спародзіць гэта пратэсты? Які ўплыў на беларусаў робяць пратэсты ў суседзяў — ва Ўкраіне і ў Расеі? Якой будзе рэакцыя на рэгістрацыю наведнікаў інтэрнэт-форумаў?
У заяве кіраўнікоў МЗС Канады, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Японіі і Італіі падкрэсьліваецца, што для выкарыстаньня «вайсковай сілы» Расеяй супраць украінскіх караблёў няма апраўданьняў.
Лідэры ЗША, Мэксыкі і Канады падпісалі ў Буэнас-Айрэсе, дзе праходзіць саміт «Вялікай дваццаткі», новае пагадненьне аб свабодным гандлі паміж трыма краінамі.
Украінскі танцоўшчык Сяргей Палунін атрымаў расейскае грамадзянства. Фатаграфію пашпарта РФ ён апублікаваў у Instagram.
Загрузіць яшчэ