Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Складзены рэйтынг сілы пашпартоў сьвету ў 2018 годзе. На якім месцы Беларусь?


Беларускі дакумэнт у Глябальным рэйтынгу сілы пашпартоў Global Passport Power Rank 2018​ палепшыў сваю пазыцыю і цяпер займае 54-е месца з 93 (у 2017 годзе ён аказаўся на 58-й з 94 пазыцыяў). Звыш сотні пашпартоў іншых краінаў вышэйшыя ў рэйтынгу за беларускі.

Цяпер беларускі пашпарт дазваляе езьдзіць бязь візаў у 79 краінаў сьвету — у 42 зусім бязь візы, у 37 зь візай па прыбыцьці (у 2017-м бязь візы беларусы маглі наведаць 37 краінаў, 33 — зь візай па прыбыцьці).

На 54-м месцы апынуліся разам зь Беларусьсю апынуліся таксама Саудаўская Арабія і Балівія.

Суседзі Беларусі знаходзяцца вышэй у рэйтынгу:

Польшча, Літва і Латвія — на 7-й пазыцыі (яе жыхары могуць наведаць 119 краінаў бязь візы і 42 — зь візай па прыбыцьці), Украіна — на 28-й пазыцыі (89 краінаў бязь візы і 42 — зь візай па прыбыцьці), Расея — на 38-й (79 краінаў бязь візы, 37 — зь візай па прыбыцьці).

Пашпарт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) прызнаны самым моцным пашпартам у сьвеце паводле вэрсіі Passport Index 2018. Падданыя ААЭ могуць падарожнічаць бязь візы ў 167 дзяржаваў.

Другое месца падзяляюць Сынгапур і Нямеччына. З пашпартамі гэтых краін можна бязь візаў наведаць 166 краінаў.

Апошняе, 93-е месца ў рэйтынгу Passport Index займае Аўганістан. З пашпартам гэтай краіны бязьвізавы ўезд магчымы ў 29 краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG