Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль пачынае вайсковую апэрацыю на мяжы зь Лібанам


Ізраіль пачаў вайсковую апэрацыю на мяжы зь Лібанам, паведамляе Reuters. Вайскоўцы маюць намер выявіць і ліквідаваць падземныя тунэлі, якія лібанская групоўка «Хэзбала» выкарыстоўвае для перакіданьня джыхадыстаў на ізраільскую тэрыторыю.

Сёньня газэта Jerusalem Post паведаміла аб зьнішчэньні аднаго з такіх тунэляў.

Па дадзеных Арміі абароны Ізраіля, тунэлі пакуль не выкарыстоўваюцца, аднак ужо цяпер уяўляюць патэнцыйную пагрозу для габрэйскага насельніцтва. Апэрацыя пройдзе на ізраільскай тэрыторыі і не распаўсюдзіцца за яе межы. Ізраільскія войскі прыведзеныя ў стан падвышанай боегатоўнасьці.

Апэрацыя працягнецца некалькі тыдняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG