Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне пачынаюцца дні разьвітаньня з Джорджам Бушам


Салі, залаты лабрадор, які працаваў у якасьці службовага сабакі Джорджа Буша-старэйшага, сьпіць побач з труной прэзыдэнта. Х'юстан, штат Тэхас, 2 сьнежня 2018 году
Салі, залаты лабрадор, які працаваў у якасьці службовага сабакі Джорджа Буша-старэйшага, сьпіць побач з труной прэзыдэнта. Х'юстан, штат Тэхас, 2 сьнежня 2018 году

Да 5 сьнежня ў Вашынгтоне, у ратондзе Капітолія будзе выстаўленая для разьвітаньня труна зь целам Джорджа Буша-старэйшага, які памёр 30 лістапада ва ўзросьце 94 гадоў у сябе дома ў Х’юстане.

Доўгі картэж суправаджаў катафалк з парэшткамі Буша з пахавальнага бюро ў Х’юстане ў аэрапорт Элінгтан, адкуль борт нумар адзін даставіў яго на авіябазу Эндрус, штат Мэрылэнд, у ваколіцах Вашынгтону.

Джордж Буш-старэйшы, архіўнае фота
Джордж Буш-старэйшы, архіўнае фота

Да 5 сьнежня, у сталіцы ЗША, у ратондзе Капітолія, будзе выстаўленая для разьвітаньня труна зь целам Джорджа Буша. За ўсю гісторыю такі гонар выпадаў толькі некалькім дзясяткам самых выдатных дзеячаў ЗША.

На знак павагі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся закрыць 5 сьнежня ўсе выканаўчыя аддзелы і агенцтва фэдэральнага ўраду.

5 сьнежня Джордж Буш-старэйшы будзе пахаваны ў Тэхасе на тэрыторыі бібліятэкі пры ўнівэрсытэце Каледж-Стейшен, якая носіць яго імя, побач са сваёй жонкай Барбарай, якая памерла 7 месяцаў таму, і дачкой Робін, якая памерла ў 1953 годзе ва ўзросьце трох гадоў.

30 гадоў таму ў гэтыя дні, 2 і 3 сьнежня, на Мальце адбылася гістарычная сустрэча прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з савецкім лідэрам Міхаілам Гарбачовым. Некалькімі тыднямі раней у Нямеччыне абрынуўся Бэрлінскі мур, сымбаль падзелу сьвету на дзьве сыстэмы, што супрацьстаялі. Сустрэча на Мальце азначала заканчэньне «халоднай вайны», хоць ніякіх дакумэнтаў, як сьцьвярджаюць удзельнікі сустрэчы, падпісана не было.

Гісторыкі таго часу называлі мальтыйскі саміт самай важнай сустрэчай на вышэйшым узроўні пасьля Ялцінскай канфэрэнцыі 1945 году, на якой Сталін, Рузьвэльт і Чэрчыль абмяркоўвалі плян пасьляваеннага ўладкаваньня сьвету. На Мальце лідэры ЗША і СССР абмяркоўвалі імклівыя перамены, якія адбываліся ў 1989 годзе ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

Падчас саміту Джорд Буш выказаў падтрымку палітыцы перабудовы і галоснасьці ў дзяржавах савецкага блёку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG