Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Нас ледзь ня ў NATO гатовыя ўзяць, толькі каб улада памянялася


Аляксандар Лукашэнка ў Судане, ілюстрацыйнае фота

«Нас ужо ледзь ня ў NATO гатовыя ўзяць, толькі, вядома, каб улада памянялася, дэмакратыі пабольш, яшчэ чагосьці», — пра гэта расказаў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію Сяргею Брылёву для тэлеканалу «Россия 24».​

На сайце тэлеканалу выклалі частку інтэрвію з Лукашэнкам. Тут ідзе гаворка пра ЭўрАзЭС. Прыводзім некаторыя цытаты.

— Расею ціснуць з усіх бакоў. Я гляджу, як вы там адбіваецеся. Пра гэтыя санкцыі ўжо балбатня ідзе ўсюды. Слухайце, супакойцеся. Мы — невялікая краіна — пад санкцыямі былі 10 гадоў. Круціліся, як вужы на патэльні. Выжылі.

— Ня трэба галасіць і плакацца, што мы пад санкцыямі. Немагчыма такую вялікую тэрыторыю з насельніцтвам пад 200 мільёнаў і такім спалучэньнем эканомікі, прадпрыемстваў кудысьці «апусьціць» праз санкцыі.

— Мы — гордыя савецкія людзі з таго пэрыяду, мы не такое цярпелі. Так, гэта будзе няпроста, таму што нас спрабуюць расьцягнуць.

— Я ведаю, пра што кажу. Бачыце, што ва Ўкраіне адбываецца. І да Беларусі дабраліся. Нас ужо ледзь ня ў NATO гатовыя ўзяць, толькі, вядома, каб улада памянялася, дэмакратыі пабольш, яшчэ чагосьці. Раней пра гэта не казалі. Ідзе барацьба, і пры гэтым адзін з кірункаў — гэта калі «нахіляюць» Расею, спрабуюць «апусьціць». Гэта таксама барацьба за Расею.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG