Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца расейскіх агенцтваў: У Беларусі хутка будзе «пункт напружаньня»


Маргарыта Сіманьян

Галоўная рэдактарка расейскага дзяржаўнага тэлеканалу RT і агенцтваў «Россия сегодня» ды «Спутник» Маргарыта Сіманьян прапанавала спрасьціць атрыманьне грамадзянства Расеі для беларусаў.

У сваім канале ў мэсэнджэры Telegram Сіманьнян пракамэнтавала заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, што ён будзе праводзіць «лібэралізацыю» атрыманьня расейскага грамадзянства для грамадзян Украіны:

«Магчыма апярэджваю падзеі, але і для грамадзян блізкай нам па духу Беларусі можа варта неяк таксама спрасьціць атрыманьне грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі? Усе ж прымаюць што ня сёлета, але вельмі хутка там будзе яшчэ адзін "пункт напружаньня"?»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG