Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі праходзіць акцыя пратэсту супраць вынікаў выбараў


Грыгол Вашадзэ

У цэнтры Тбілісі ў нядзелю праходзіць акцыя пратэсту апазыцыі. Яе прыхільнікі пратэстуюць супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Грузіі, абвінавачваючы ўлады ў ціску на выбаршчыкаў і фальсыфікацыі.

Патрабаваньне пратэстуючых — прызначэньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Прадстаўнікі апазыцыйнага аб’яднаньня «Сіла ў адзінстве» адмаўляюцца прызнаваць вынікі выбараў, паводле якіх перамагла падтрыманая кіруючай «Грузінскай марай» Саламэ Зурабішвілі. Яе супернікам быў паплечнік былога прэзыдэнта Грузіі Мікаэла Саакашвілі Грыгол Вашадзэ. Інаўгурацыя новага прэзыдэнта павінна прайсьці 16 сьнежня. Міжнародныя назіральнікі прызналі выбары свабоднымі, але пры гэтым адзначылі, што кандыдаты былі пастаўленыя ў няроўныя ўмовы.

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі раней паведаміла, што ў Тбілісі былі затрыманыя сямёра грамадзян Украіны. Іх абвінавачваюць у незаконным захоўваньні зброі. Адзін з затрыманых, як паведамляецца, ураджэнец Грузіі Лука Чхеція, які ваяваў у Данбасе супраць падтрыманых Расеяй сэпаратыстаў.

Яго сваякі прызнаюць, што ён меў намер прысутнічаць на сёньняшняй акцыі апазыцыі, але адмаўляюць яго віну, называючы затрыманьне «палітычнай расправай», — паведамляе Свабода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG