Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС «Вялікай сямёркі» асудзілі дзеяньні Расеі ў Чорным моры


Захопленыя Расеяй украінскія караблі ў Керчы.

Міністры замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» асудзілі захоп Расеяй ўкраінскіх ваенных караблёў і маракоў у Чорным моры каля берагоў анэксаванага Крыму. У заяве кіраўнікоў МЗС Канады, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Японіі і Італіі падкрэсьліваецца, што для выкарыстаньня «вайсковай сілы» Расеяй супраць украінскіх караблёў няма апраўданьняў.

Міністры заклікалі да стрыманасьці і да прадухіленьня эскаляцыі напружаньня. Яны таксама заклікалі Расею вызваліць арыштаваных маракоў і забясьпечыць свабоду суднаходзтва ў Керчанскай пратоцы.

Таксама ў заяве падкрэсьліваецца, што краіны «Вялікай сямёркі» ніколі не прызнаюць анэксію Крыму Расеяй.

Праз канфлікт у Чорным моры была адмененая сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна, якая плянавалася ў Аргентыне 1 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG