Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі актор Баярскі заклікаў вярнуць цэнзуру па мадэлі СССР


Міхаіл Баярскі
Міхаіл Баярскі

Актор, сьпявак і народны артыст Расеі Міхаіл Баярскі прапанаваў вярнуць цэнзуру для ацэнкі твораў тэатра і кіно. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію агенцтву «Новости». Актор назваў сытуацыю ў сфэры культуры «мастацкай распустай», якая, паводле яго, супярэчыць інтарэсам дзяржавы.

Артыст прапанаваў аднавіць мастацкія саветы, якія дзейнічалі ў СССР, і ўключыць у іх актораў-цэнзараў. Паводле задумы Баярскага, яны павінны ацэньваць «маральныя пазыцыі мастака» з пункту гледжаньня «хрысьціянскай маралі» і «агульначалавечых каштоўнасьцяў».

У Савецкім Саюзе мастацкія саветы вырашалі пытаньне аб допуску твору да масавага гледача, чытача і слухача. Спэцыяльна прызначаныя асобы, дзеячы культуры, а таксама прадстаўнікі партыйных і дзяржаўных органаў ацэньвалі твор на адпаведнасьць ідэалягічным нормам.

Раней у эфіры расейскага тэлеканалу «Дождь» Баярскі назваў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна «асобай нумар адзін на зямным шары». «І Трамп яго пабойваецца, і Макрон, я ўжо не кажу пра немцаў, ангельцаў», — сказаў Баярскі.

У 2012 і 2018 гадах Баярскі быў даверанай асобай Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG