Лідэр Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура абвінаваціў дарадцу прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.
Маскоўскі фонд «Русский мир» паведамляе на сваім сайце, што ў Беларусі мае адну структурную адзінку — «Русский центр» у Берасьці. У самім цэнтры сьцьвярджаюць, што гэта ня так. Свабода высьветліла, як сытуацыя выглядае насамрэч.
Майкл Коэн, былы адвакат прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, асуджаны на тры гады турэмнага зьняволеньня.
Чаму расейскі віцэ-прэм’ер адмовіўся весьці перамовы зь беларускай урадавай дэлегацыяй? Такое пытаньне Радыё Свабода задала расейскаму палітолягу, выкладчыку Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносінаў Кірылу Коктышу
Віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітрый Козак заявіў на сустрэчы з беларускай урадавай дэлегацыяй, што не зьбіраецца абмяркоўваць эканамічныя тэмы без «прыняцьця прынцыповых рашэньняў аб руху ў кірунку далейшай інтэграцыі Расеі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы», паведаміла агенцтва Інтэрфакс.
Канадзкі суд вызваліў пад заклад памерам сем з паловай мільёнаў даляраў дачку заснавальніка кітайскай кампаніі Huawei Ванчжоў Мэн, якая працуе фінансавым дырэктарам гэтай кампаніі.
Галасаваньне аб даверы прэм’ер-міністру і лідэру Кансэрватыўнай партыі Вялікай Брытаніі Тэрэзе Мэй пройдзе ў сераду, з 18 да 20 гадзін мясцовага часу. Падлік галасоў зробяць адразу пасьля галасаваньня.
У Палату прадстаўнікоў прыбыла чэская дэлегацыя на чале з дэпутатам Даніелам Паўласам, які прадстаўляе Камуністычную партыю Чэхіі і Маравіі.
Здача сувэрэнітэту «кавалкамі» ці патрабаваньне стварэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі? Чаго Расея дамагаецца ад Беларусі нафтавымі і газавымі «манэўрамі», тлумачаць экспэрты.
Як зьмянілася Армэнія за 5 месяцаў улады Нікола Пашыньяна. Расказваюць мясцовы палітоляг і маладая маці, якая ўдзельнічала ў вулічных пратэстах разам з дачкой.
У аўторак у Палаце прадстаўнікоў была прынятая рэзалюцыя, у якой ЗША падкрэсьліваюць важнасьць «незалежнасьці і бясьпекі ўкраінскай дзяржавы». На думку кангрэсмэнаў, Расею варта заклікаць да адказнасьці за агрэсію ў Керчанскай пратоцы.
Чальцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прынялі ў аўторак рэзалюцыю, у якой зьмяшчаецца заклік да эўрапейскіх сталіц адкінуць праект стварэньня газаправоду «Паўночны паток – 2», празь які расейскі прыродны газ будзе экспартавацца ў Нямеччыну ў абыход Украіны.
Віцэ-прэмʼер РФ Дзьмітры Козак у аўторак на сустрэчы з дэлегацыяй ураду Беларусі ня стаў абмяркоўваць кампэнсацыю стратаў ад падатковага манэўру і прадстаўленьне зьніжкі на газ.
«Мы ж з вамі ня хочам, каб у нас былі падзеі, падобныя на Парыж, дзе разьбіраюць брук, паляць там усё запар, і краіна потым апускаецца ў надзвычайнае становішча» — сказаў Пуцін у аўторак на сустрэчы з Радай па правах чалавека.
Якія міжнародныя законы, канвэнцыі і дамоўленасьці парушылі стваральнікі «дармаедзкіх» дэкрэтаў? Якія ёсьць мэханізмы аспрэчваньня «дармаедзкага статусу» у беларускіх і міжнародных інстанцыях?
Сумяшчэньне прэзыдэнцкай і парлямэнцкай кампаніяў пагражае «моцнымі палітычнымі хваляваньнямі ў дзяржаве». У ідэале розьніца паміж дзьвюма кампаніямі павінна быць каля году.
Нямецкая камісія па працы з архівамі былога Міністэрства дзяржбясьпекі ГДР (Штазі) выявіла сакрэтнае пасьведчаньне, выдадзенае Штазі на імя цяперашняга прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта піша Bild. Выданьне публікуе фота дакумэнта.
У 2017 годзе такіх было 9880. Рух у зваротным кірунку меншы — тысяча беларусаў езьдзіла ў Латвію бязь візаў цягам 2017 году. Малы памежны рух замарозілі ў Менску
У сераду, 12 сьнежня, Менск наведае дэлегацыя Чэска-Беларускай міжпарлямэнцкай групы дружбы. Групу чэскіх дэпутатаў прымуць у Палаце прадстаўнікоў.
«Ужо з гэтай школы цягнуць што толькі можна. То на працы прымушалі выпісваць газэты, зараз да дзяцей дабраліся», — абурыўся нехта з бацькоў.
Кангрэс ЗША разглядае каля дзесяці заканадаўчых ініцыятываў, накіраваных супраць энэргетычнага сэктару Расеі і яе экспартных магчымасьцяў, каб скараціць залежнасьць Эўропы ад расейскай нафты і газу.
Намесьнік начальніка галоўнага консульскага ўпраўленьня Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксандар Ганевіч расказаў, як плянуюць пашырыць магчымасьці для іншаземцаў наведваць Беларусь бязь візаў.
Закон аб прыпыненьні дамовы аб дружбе з Расеяй абнародаваны ў афіцыйнай украінскай газэце «Голас Украіны». Дакумэнт уступае ў сілу наступнага дня пасьля яго публікацыі, то бок 12 сьнежня.
«Мы таксама рыхтуемся абараняць Вэнэсуэлу да апошняй цалі, калі гэта будзе неабходна», — сказаў міністар абароны.
9 сьнежня ў Армэніі прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Перамогу на іх атрымаў блёк Пашыняна «Мой крок», які набраў 70,43% галасоў.
Адказ не станоўчы і не адмоўны: яму пісалі пра неадэкватныя дзеяньні «жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі», яно адказала, што «адэкватныя дзеяньні пытаньняў не выклікаюць».
Макрон заявіў, што лічыць «шмат у чым апраўданымі» прэтэнзіі пратэстоўцаў. Ён пагадзіўся, што нясе «сваю долю адказнасьці» за тое, што эканамічны стан французаў апошнім часам пагоршыўся.
Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на нарадзе ў Брусэлі зацьвердзілі сьпіс зь дзевяці фізычных асобаў, супраць якіх будуць уведзеныя санкцыі ў сувязі з арганізацыяй на тэрыторыі непрызнаных «ЛНР» і «ДНР» выбараў кіраўнікоў рэгіёнаў і ў мясцовыя парлямэнты.
У ЗША абвінавачаная ў незаконным лябіяваньні інтарэсаў Расеі Марыя Буціна заявіла, што зьбіраецца зьмяніць паказаньні, у якіх называла сябе невінаватай.
Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй, як і чакалася, адмяніла намечанае на 11 сьнежня галасаваньне ў брытанскім парлямэнце аб пагадненьні пра Brexit.
Паводле міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея, у перамовах Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам наконт дамоваў аб рэадмісіі і палягчэньні візавых фармальнасьцяў «пастаянна ўзьнікаюць новыя моманты».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў пляны папрасіць у Кангрэсу 750 мільярдаў даляраў на вайсковыя выдаткі налета, паведаміў у нядзелю амэрыканскі службовец, перадае Голас Амэрыкі.
Француская эканоміка адчуе нэгатыўныя наступствы пратэстаў так званых «жоўтых камізэлек», заяўляюць Цэнтральны банк Францыі і міністар эканомікі краіны.
Канстытуцыйны суд Малдовы часова адхіліў ад пасады прэзыдэнта дзяржавы Ігара Дадона.
Японскія ўлады вырашылі забараніць дзяржзакупкі абсталяваньня кампаній Huawei і ZTE. Пра гэта паведамляе South China Morning Post. Такое рашэньне прынята ў хуткім часе пасьля таго, як ЗША заклікалі саюзьнікаў адмовіцца ад тавараў гэтых карпарацый праз пагрозы шпіянажу.
На калёны ля ўваходу наляпілі 19-ы артыкул Дэклярацыі правоў чалавека (аб праве на свабоду перакананьняў і іх свабоднае выяўленьне, свабоду атрымліваць інфармацыю) і 33-і артыкул беларускай Канстытуцыі (пра тое самае).
Эўрапейскі суд 10 сьнежня пастанавіў, што Вялікая Брытанія ў аднабаковым парадку, без узгадненьня зь іншымі дзяржавамі, можа адмовіцца ад намеру выйсьці з ЭЗ.
Міністар замежных спраў Саудаўскай Арабіі заявіў, што Эр-Рыяд ня мае намеру выдаваць Турцыі абвінавачаных у забойстве Джамаля Хашокджы ў Стамбуле.
Амаль 30 гадоў ва ўладзе, генацыд, раскол краіны і беларускія ракеты.
Расея ў 2017 годзе выйшла на другое месца ў сьвеце па вытворчасьці зброі. Паводле дакладу SIPRI, аб’ём экспарту ўзбраеньняў расейскіх кампаній склаў 9,5 % ад сусьветнага рынку.
Прэзыдэнт Францыі Эмануюль Макрон у пачатку тыдня выступіць са зваротам да грамадзян краіны з прычыны маштабных пратэстаў, якія не сьціхаюць ужо некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў прадстаўнік французскага ўраду, паведамляе агенцтва Reuters.
Служба бясьпекі Ўкраіны абвінаваціла Расею ў арганізацыі акцый пратэсту ў Францыі. У якасьці доказу СБУ прыводзіць фота, на якім, як мяркуецца, у Парыжы два мужчыны ў жоўтых камізэльках трымаюць сьцяг так званай «ДНР».
Адзін з ключавых амэрыканскіх заканадаўцаў Джэральд Надлер заявіў 9 сьнежня, што дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў могуць паставіць пытаньне аб правядзеньні слуханьняў аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа.
Блёк «Мой крок» перамагае з больш як 70% галасоў. Былая кіроўная Рэспубліканская партыя не трапляе ў новы парлямэнт, бо набрала менш за 5% галасоў.
У Армэніі, паводле зьвестак са 185 выбарчых участкаў, на пазачарговых выбарах у Нацыянальны сход наперадзе зь вялікім адрывам блёк «Мой крок» на чале з выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Ніколам Пашыньянам.
У канцы кастрычніка Беларусь упершыню за 20 гадоў дала справаздачу ў Камітэце правоў чалавека ААН. Пазыцыя ўладаў: у нас ўсё добра з правамі чалавека. Камітэт ААН на справаздачу адрэагаваў рэкамэндацыямі. Іх 60.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй папярэдзіла парлямэнтароў, што адмова ўхваліць узгоднены з Брусэлем варыянт Брэксыту прывядзе да страты стабільнасьці ў краіне, а таксама справакуе пагрозу датэрміновых выбараў ці поўнага скасаваньня Брэксыту.
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Іў ле Дрыян заклікаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Францыі — пасьля сэрыі твітаў Трампа аб беспарадках у Парыжы.
Паводле агенцтва БелаПАН, Юлія Маклюк ехала ў Менск для ўдзелу ў міжнародным форуме валянцёраў і прыхільнікаў «На тваім баку», арганізатарам якога выступіла таварыства «Зялёная сетка».
У ходзе маштабных акцый пратэсту ў Францыі ў суботу былі затрыманыя 1723 чалавекі, перадае агенцтва France Presse. Большая частка зь іх затрымана ў Парыжы, дзе адбыліся найбольш буйныя сутычкі маніфэстантаў з паліцыяй.
Загрузіць яшчэ