Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Захадам, але не на шкоду іншым партнэрам. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», фрагмэнты якога былі паказаныя ў суботу ўвечары ў этэры тэлеканалу «Беларусь-1».
«Мы хочам зь імі супрацоўнічаць. Але гэта ня значыць, што мы ад некага кудысьці адвярнуліся. Што да мяне, напэўна, сышоў той час, калі я мог кудысьці адварочвацца», — адзначыў Лукашэнка.
Ён лічыць, што «Беларусь з Лукашэнкам на Захадзе абсалютна не патрэбная».
«Тут [Захаду] патрэбная іншая ўлада, каб можна было з распасьцёртымі абдымкамі мяне сустракаць на Захадзе», — сказаў прэзыдэнт Беларусі.