«Нас вельмі хвалюе пытаньне мілітарызацыі некалі турыстычнага паўвострава».
Напярэдадні сустрэчы з Пуціным Лукашэнка абмеркаваў з урадам «Саюзную дзяржаву». Саму сустрэчу 25 сьнежня пакуль пацьвердзіў толькі беларускі бок.
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла пра актывізацыю ўкраінскіх вайскоўцаў уздоўж усёй «лініі судакрананьня» на ўсходзе Ўкраіны.
Жыхары Чачні Шота-Шаміль Акаеў і Аюб Ібрагімаў, якія знаходзіліся ў так званай «сакрэтнай турме для геяў» на тэрыторыі рэспублікі, былі забітыя 30 сакавіка 2017 года стрэламі ў патыліцу з блізкай адлегласьці.
У Берасьці і Берасьцейскім раёне падаваліся заяўкі на 38 мітынгаў (31 заяўка у Берасьці), 12 пікетаў і 5 дэманстрацыяў. Зь іх ухвалілі толькі адну
Трамп адмовіўся падпісваць бюджэт краіны, ухвалены Кангрэсам, і запатрабаваў унесьці ў яго 5,7 млрд даляраў на праект будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Кангрэс па стане на канец сьнежня быў гатовы выдаць на гэтыя мэты толькі 2,5 млрд даляраў.
«Прэзыдэнт ад самага пачатку казаў, што ня хоча, каб мы заставаліся ў Сырыі вечна, — казаў Малвэні. — Цяпер вы бачыце канчатковы вынік двухгадовай працы».
Беларусь прапануе правесьці ў сябе ў траўні 2019 году буйное мерапрыемства з удзелам высокіх эўрапейскіх чыноўнікаў, прысьвечанае 10-годзьдзю праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства».
З найважнейшых краінаў сьвету літоўцы маюць найлепшае меркаваньне пра Нямеччыну, найгоршае — пра Расею. Пра гэта сьведчыць найноўшае апытаньне Эўрабаромэтру.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп анансаваў прызначэньне на пасаду выканаўцы абавязкаў міністра абароны Патрыка Шэнагана.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што ён шкадуе з нагоды рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб вывадзе войскаў з Сырыі.
Міністэрства замежных справаў Украіны патрабуе ад Расеі выконваць міжнароднае права, «спыніць самавольства» і не парушаць правы чалавека ў Крыме.
Сэрбская праваслаўная царква падрывае незалежнасьць Чарнагорыі, таму чарнагорскія ўлады дабіваюцца аднаўленьня аўтакефальнай Чарнагорскай праваслаўнай царквы.
Але дакумэнт быў прыняты.
Шэраг замежных дзяржаў, у тым ліку Расея, Кітай і Іран, спрабавалі аказаць уплыў на перадвыбарчую кампанію ў ЗША ў 2018 годзе. Пра гэта заявіў дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс.
У Фэйсбуку амбасады ЗША ў Менску разьмешчаны відэаролік, на якім амэрыканскія дыпляматы віншуюць грамадзян Беларусі са сьвятамі і сьпяваюць песьню «Звон зьвініць».
Больш за 10 расейскіх зьнішчальнікаў Су-27 і Су-30 у суботу прыбылі на аэрадром Бельбек пад Севастопалем у анэксаваным Крыме. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што асобныя моманты дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, падпісанай кіраўнікамі Беларусі і Расеі 8 сьнежня 1999 году, у цяперашні час ужо немагчыма рэалізаваць. Пра гэта інфармуе БелаПАН.
На поўдні Францыі ў ходзе масавых пратэстаў руху «жоўтых камізэлек» супраць павышэньня цэнаў на паліва загінуў дзясяты чалавек.
Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва Беларусі у 2019 годзе вырастуць на 5 даляраў у эквіваленце ў разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажываньні. Пра гэта інфармуе «Інтэрфакс».
Невядомыя, прыкрыўшыся імем дэпутата Эўрапейскага парлямэнта, спрабавалі ў размове справакаваць прадстаяцеля Праваслаўнай царквы Ўкраіны, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Эпіфанія. Аб гэтым паведамляецца на старонцы Праваслаўнай царквы Ўкраіны ў Фэйсбуку.
Вярхоўны суд ЗША забараніў адміністрацыі Дональда Трампа прымяняць новыя іміграцыйныя правілы, паводле якіх нелегальныя імігранты ня могуць падаваць прашэньне аб прытулку ў ЗША.
Што прынесла Беларусі БССР? Ці варта сьвяткаваць стагодзьдзе Беларускай савецкай рэспублікі? Што застаецца ад спадчыны БССР?
Пётар Парашэнка падпісаў закон, які абавязвае царкву, кіруючы цэнтар якой знаходзіцца ў краіне, прызнанай ва Ўкраіне агрэсарам або якая акупуе частку тэрыторыі Ўкраіны, згадваць пра свой замежны статус у назьве.
Прыватнае прадпрыемства «Студыя эксклюзіўных падарункаў „Фота на ўсё “» не прыняло заказ на друк гербу «Пагоня» на кубку ў гамяльчанкі Надзеі Дварэцкай. Пра гэта паведамляюць naviny. by
Член Саюзу пісьменьнікаў Латвіі, пісьменьнік-фантаста Мікалая Гуданца знайшлі ў картатэцы агентаў КДБ, апублікаванай 20 сьнежня Нацыянальным архівам Латвіі. Гуданец растлумачыў у Фэйсбуку, як там апынуўся.
У порт Адэсы прыбыў шматмэтавы гідраграфічны карабель брытанскага ваенна-марскога флёту. У пятніцу яго наведаў міністар абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан.
Супраць дакумэнта, у прыватнасьці, прагаласавалі ЗША, Украіна, краіны Эўразьвязу, Турцыя і Ізраіль. Беларусь падтрымала Расею.
Свабода прыгадала міністраў, якія цягам 2018 году зьмянілі працу. Усяго ў Беларусі 24 міністэрствы.
Доля расейскага кантэнту ў вяшчаньні беларускага тэлеканалу АНТ складае 44%.
ЗША дадаткова выдзяляць Украіне 10 мільёнаў даляраў для ўзмацненьня яе ваенна-марскога флёту.
У Латвіі некалькі дзён таму была апублікаваная частка картатэкі мясцовага КДБ, у тым ліку асабістыя дадзеныя агентаў і людзей, якія тым ці іншым чынам супрацоўнічалі з савецкімі спэцслужбамі. У картатэцы аказалася больш за 10,5 тысячаў імёнаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне, якое працягвае адмову ЗША ад наданьня негуманітарнай і ня зьвязанай з гандлем дапамогі для Беларусі.
«Будзем патрабаваць, каб парлямэнт проста разагналі», — кажа Тацяна Канеўская з ініцыятывы «Наша права», якая прадстаўляе сваякоў зьняволеных па «антынаркатычным» 328-м артыкуле.
Як Крэмль паспрабуе выкарыстаць кампанію прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў наступным годзе? Чаму ўлада на фоне пагрозы сувэрэнітэту ня хоча працягнуць руку апазыцыі і незалежнаму грамадзтву?
Генэральны пракурор Аляксандар Канюк лічыць, што трэба прымаць кардынальнае рашэньне па антыкарупцыйных камісіях у выканкамах і на прадпрыемствах.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс падаў у адстаўку. З просьбы аб адстаўцы, якую ён накіраваў прэзыдэнту Дональду Трампу, вынікае, што прычынай гэтага рашэньня сталі рознагалосьсі адносна шэрагу пытаньняў.
Дочкі прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, хутчэй за ўсё, былі ўцягнутыя ў дзеяньні, якія патэнцыйна маглі быць зьвязаныя з адмываньнем грошай, пацьвердзіў у пятніцу брытанскі суд.
Гэта быў самы аб’ёмны запыт беларускіх уладаў да Apple. Хто яшчэ выдаваў, а хто не выдаваў беларускім уладам зьвесткі пра сваіх карыстальнікаў?
Асуджанага ў Расеі паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які 145 дзён трымаў галадоўку, выпісалі з мэдычнай часткі папраўчай калёніі ў Лабытнангі.
Дзень Волі прапануюць сьвяточна адзначаць 24 сакавіка – напярэдадні 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Раскамнагляд пачаў праверку рэсурсаў ВВС у Расеі пасьля абвінавачваньняў брытанскага рэгулятара ў адрас расейскага тэлеканалу RussiaToday.
Менская эпархія пастанавіла правесьці «тлумачальную працу» ў сваіх прыходах аб пазыцыі РПЦ у царкоўным канфлікце ва Ўкраіне, немагчымасьці супольных служэньняў і ўдзелу ў таінствах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разглядае «значны» вывад амэрыканскіх войскаў з Аўганістану, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на неназваных чыноўнікаў, якія кажуць, што рашэньне ўжо прынятае.
У Беларусі ўсё кепска з рэйтынгамі, дзе фігуруе слова «свабода». Ня надта добра са шчасьцем і дабрабытам. Затое параўнальна някепска з гендэрнай роўнасьцю.
Міністар абароны Джым Мэтыс, генэрал марской пяхоты ў адстаўцы, пакіне свой пост у канцы лютага. Пра гэта напісаў увечары 20 сьнежня ў Twitter прэзыдэнт Дональд Трамп.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не падпіша законапраект па бюджэце, прыняты Сэнатам, паведаміў у чацьвер журналістам сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам.
Загрузіць яшчэ