Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Францыі адмяніў павышэньне тарыфаў на паліва пасьля масавых пратэстаў


Сцэна з пратэсту «жоўтых камізэлек» у Парыжы 24 лістапада

Прэм’ер Францыі Эдуар Філіп 4 сьнежня абвясьціў аб тым, што ўлады Францыі ўвядуць мараторый на павышэньне падаткаў на бэнзін і дызэльнае паліва для таго, каб спыніць масавыя пратэсты ў краіне. Абяцаньне зрабіць гэта прэм’ер даў на сустрэчы з прадстаўнікамі дзьвюх парлямэнцкіх партый.

Крыніцы AFP паведамляюць, што рашэньне было прынятае позна ўвечары напярэдадні на фоне рэкорднага падзеньня рэйтынгу прэзыдэнта Эмануэля Макрона: узровень адабрэньня яго дзейнасьці ў Францыі на фоне пратэстаў ўпаў да 23%.

Рашэньне аб павышэньні падаткаў ад 2019 году ўрад Францыі прыняло восеньню. Прычым асноўны ўдар, паводле гэтага рашэньня, павінен быў прыйсьціся не на буйныя кампаніі, многія зь якіх і так карыстаюцца падатковымі ільготамі, а на малы і сярэдні бізнэс: фэрмэраў і ўладальнікаў службаў дастаўкі, а таксама ўладальнікаў крамаў. Даведаўшыся пра павышэньне падатку на паліва, 17 лістапада па ўсёй Францыі пачаліся мірныя пратэсты так званых «жоўтых камізэлек».

Парыская паліцыя ўжыла дубінкі, вадамёты і сьлезацечны газ супраць удзельнікаў пратэстаў. У сутыкненьнях пацярпелі 110 чалавек, у тым ліку 20 паліцыянтаў. Больш за 300 дэманстрантаў былі затрыманыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG