Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ад любых замахаў на сувэрэнітэт». На 2019 год заплянавана каля 1000 захадаў дзеля падрыхтоўкі войска


Аляксандар Лукашэнка наведвае навучальны палігон у Івацэвіцкім раёне. Кастрычнік 2018 году. Ілюстрацыйнае фота.

У 2018/2019 навучальным годзе заплянавана больш за тысячу захадаў дзеля падрыхтоўкі войскаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Ўзброеных сілаў Беларусі «Ваяр».

«Галоўнай задачай падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў у новым навучальным годзе стане далейшае ўдасканаленьне ўзроўню баявога навучаньня войскаў, іх здольнасьць забясьпечыць абарону Айчыны ад любых замахаў на яе сувэрэнітэт», — заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў Беларусі генэрал-маёр Андрэй Некрашэвіч.

Паводле яго, у новым навучальным годзе «працягнецца і засваеньне сучасных формаў і спосабаў падрыхтоўкі і вядзеньня баявых дзеяньняў з улікам апошніх ваенных канфліктаў, якія адбываюцца ў сьвеце, а таксама авалоданьне новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі баявой тэхнікі». Пры гэтым ён адзначыў, што большасьць узораў новай тэхнікі, якія паступаюць у войскі, айчыннай вытворчасьці.

«У будучым навучальным годзе заплянавана правядзеньне больш як 1000 захадаў дзеля падрыхтоўкі войскаў, — паведаміў Некрашэвіч. — Галоўнае, вядома, ня колькасьць, а якасьць заняткаў, трэнаваньняў, вучэньняў».

«Кульмінацыяй жа баявой падрыхтоўкі ў новым навучальным годзе стане ўдзел нашых вайскоўцаў у сумесных апэратыўных вучэньнях узброеных сілаў Рэспублікі Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі „Шчыт Саюзу — 2019“, якія пройдуць у верасьні на палігонах Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміў Некрашэвіч, якога цытуе БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG