Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўвіў, што ўначы з 25 на 26 лістапада спрабаваў зьвязацца па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць сытуацыю з захопам украінскіх караблёў і маракоў у Керчанскай пратоцы.
Пра сустрэчу паведамілі на брыфінгу эканамічны дарадца Белага дома Лары Кадлоў і дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
Актывісты Руху салідарнасьці «Разам» сёньня ў Львове пікетавалі Генэральнае консульства Расеі, патрабуючы спыніць агрэсію супраць Украіны і вызваліць усіх палітычных вязьняў, што ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах, а таксама ўкраінскіх маракоў, захопленых у нядзелю, 25 лістапада, у Керчанскай пратоцы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка не мае шанцаў перамагчы на маючых адбыцца ў наступным годзе ў краіне прэзыдэнцкіх выбарах. Такое меркаваньне прэмʼер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева прыводзіць агенцтва ТАСС.
Аляксандар Лукашэнка 27 лістапада падпісаў указ аб узнагароджваньні 134 чалавек.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў прэзыдэнтаў Украіны і Расеі пачаць прамыя перамовы, каб вырашыць крызіс, які ўтварыўся ў Керчанскай пратоцы, гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай амэрыканскім зьнешнепалітычным ведамствам.
У Дортмундзе суд фэдэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія прысудзіў грамадзяніну Расеі і Нямеччыну 14 гадоў турэмнага зьняволеньня за арганізацыю выбухаў на шляху аўтобуса футбольнага клюбу «Барусія» (Дортмунд) 11 красавіка 2017 году.
Амбасада просіць улічыць «усе гуманітарныя абставіны».
Свабода высьветліла, як паўплывала ваеннае становішча ў 10 абласьцях Украіны, якое ўводзіцца з 28 лістапада, на транспартнае злучэньне зь Беларусьсю.
У Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі абнародаваны ўказ аб увядзеньні ваеннага становішча ў 10 абласьцях Украіны.
Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, як ва Ўкраіне рыхтуюцца да жыцьця ва ўмовах ваеннага становішча і як гэта можа паўплываць на беларускіх грамадзян.
Па словах кіраўніка краіны, чыноўнікі павінны «вярнуць грошы народу». Свабода паспрабавала высьветліць, хто пэрсанальна і якія грошы.
У расейска-ўкраінскім канфлікце з захопам трох украінскіх вайсковых суднаў у Керчанскай пратоцы інфармацыя з экранаў дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў у большасьці выпадкаў аказалася працягам інфармацыйнай палітыкі Масквы.
На борце ўкраінскіх вайсковых караблёў, якія былі затрыманыя ФСБ Расіі ў Керчанскай пратоцы 25 лістапада, былі афіцэры ваеннай контравыведкі Службы бясьпекі Украіны (СБУ). Пра гэта паведаміў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг папярэдзіў Расею аб «наступствах», пасьля таго як расейская берагавая ахова адкрыла агонь і захапіла ўкраінскія караблі, параніўшы маракоў.
Расея не прызнае рашэньня Міжнароднага арбітражнага суду пры Міжнароднай гандлёвай палаце ў Парыжы аб спагнаньні зь яе 1 мільярда 300 мільёнаў даляраў на карысьць украінскага дзяржаўнага «Ощадбанка» за страты ў сувязі з анэксіяй Крыму.
Раней Анатоль Сівак быў міністрам транспарту і камунікацый. Што казаў Лукашэнка пра яго паўгода таму і цяпер.
Брытанскі парлямэнт 26 лістапада назваў дату галасаваньня па Brexit — выхаду Вялікай Брытаніі з складу Эўразьвязу. Палата грамадаў 11 сьнежня правядзе галасаваньне, якому будуць папярэднічаць пяцідзённыя дэбаты.
Міністар замежных спраў Мэксыкі падаў дыпляматычную ноту ўраду ЗША, у якой зьмяшчаецца заклік да «поўнамаштабнага расьсьледаваньня» выкарыстаньня несьмяротнай зброі, выкарыстанай на тэрыторыі Мэксыкі ў нядзелю, паведамляе «Голас Амэрыкі».
ЗША асуджаюць агрэсіўныя дзеяньні Расеі, якія зьяўляюцца парушэньнем міжнароднага права, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо, камэнтуючы напад Расеі на ўкраінскія вайсковыя караблі ў Азоўскім моры.
Украіна проста не магла не адказаць на гэта. Гэта адказ быў зроблены дазавана, ваеннае становішча — гэта не вайна. І гэта добра. Зь іншага боку, незразумела, ці дастаткова будзе гэтага, каб прадухіліць паўтарэньне інцыдэнту 25 лістапада.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў журналістам абвастрэньне адносінаў паміж Расеяй і Ўкраінай.
Пра гэта агенцтва ТАСС паведаміла са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ, які распаўсюдзіў відэа допыту.
Дакумэнтальны фільм «У промнях сонца» здымаўся ў Паўночнай Карэі і распавядае пра васьмігадовую дзяўчынку, якая жыве ў Пхэньяне і якая мае ўступіць у дзіцячы саюз у дзяржаўнае сьвята Дзень Сонца.
«Ваеннае становішча будзе выкарыстана выключна ў выпадку наземнай вайсковай апэрацыі».
Абмяркоўваюць аглядальнік украінскай службы Радыё Свабода Расьціслаў Хоцін, а таксама Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Савет Міністраў Беларусі 26 лістапада зацьвердзіў пастанову аб «парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выданьня».
26 лістапада Рада бясьпекі Арганізацыі аб'яднаных нацый сабралася на экстранае паседжаньне, каб разгледзець сытуацыю з захопам украінскіх караблёў у Керчанскай затоцы.
Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» — украінскі палітоляг, кандыдат палітычных навук, дацэнт Яўген Магда. Ён заяўляе, што на гэты раз Украіна гатовая да сур’ёзнага ваеннага процістаяньня з Расеяй, і спадзяецца, што Захад не абмяжуецца толькі «выказваньнем глыбокага занепакоеньня».
Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, ёсьць вялікая рызыка сухапутнай ваеннай апэрацыі Расеі супраць Украіны.
Тры ўкраінскія караблі — «Бярдзянск», «Яны Капу», «Нікапаль» — захопленыя Расеяй у выніку канфлікту ў Азоўскім моры.
«Мядзьведзеў ужо ў такой паніцы крычыць, такое адчуваньне, што там ужо прэзыдэнт кантралюе ўсю гэтую х... ню», — чуваць на запісе.
Улады Ўкраіны патрэбу ўвядзеньня ваеннага становішча тлумачаць ня толькі нападам на іхныя караблі ў Азоўскім моры, але і ўзмацненьне расейскіх вайсковых сілаў абапал мяжы Расеі і Ўкраіны.
Сёньня пытаньне аб ўвядзеньні ваеннага становішча мае разгледзець Вярхоўная Рада.
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін заявіў, што ўчорашнія дзеяньні расейскіх вайскоўцаў у Керчанскай пратоцы парушаюць фундамэнтальныя нормы міжнароднага права.
Як на ваеннае становішча ва Ўкраіне адрэагуюць эканоміка, палітыка і грамадзтва, Свабода распытала экспэрта з Кіева Багдана Ярэменку і былога намесьніка старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны Андрэя Магеру, сузаснавальніка Фонду энэргетычных стратэгій Юрыя Каральчука.
Расейскае ФСБ распачало крымінальную справу па факце парушэньня сваёй мяжы трыма ўкраінскімі вайсковымі суднамі. Расейскі спэцназ захапіў гэтыя караблі і 23 маракоў. Ці праўда, што ўкраінцы парушылі мяжу?
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі вядзе службу аховы мяжы ў звычайным, штатным рэжыме.
Пад дыпляматычнымі ўстановамі Расеі ва Ўкраіне адбываюцца пратэсты з нагоды захопу трох украінскіх караблёў і 23 маракоў у Азоўскім моры.
МЗС Беларусі пакуль не рэагуе на новы віток канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін выказаў у інтэрвію Свабодзе выказаў сваю думку, як Беларусі варта рэагаваць на ўзброены канфлікт у Азоўскім моры.
ЗША ня могуць ігнараваць агрэсію Расеі супраць Украіны, заявіў чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі Браян Фіцпатрык.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю заклікаў Мэксыку і краіны Цэнтральнай Амэрыкі спыніць паток мігрантаў, якія накіроўваюцца ў ЗША.
Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кантролем узброенай сырыйскай апазыцыі ў ваколіцах Алепа, падвергліся авіяўдарам, паведамляе Reuters са спасылкай на Сырыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека, які базуецца ў Вялікай Брытаніі.
Кіраўніцтва Партыі БНФ зьвярнула ўвагу прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі на інфармацыйную палітыку тэлеканалу Euronews.
Расея заблякавала выхад украінскіх караблёў, якія плылі да Марыюпалю праз Керчанскі праліў, каб трапіць у Азоўскае мора. Тры ўкраінскія караблі — «Бярдзянск», «Яны Капу», «Нікапаль» — захопленыя Расеяй у выніку канфлікту ў Азоўскім моры.
Міністэрства замежных спраў Канады заклікае Расею вызваліць украінскія вайсковыя караблі, захопленыя ў Керчанскім праліве.
У сувязі з захопам Расеяй трох украінскіх суднаў у Азоўскім моры Ўзброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
Ва Ўкраіне ўводзяць ваеннае становішча. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас паседжаньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ