Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт возьме ўдзел у брыфінгах у пытаньнях геапалітычных канфліктаў перад зацьвярджэньнем яе на пасаду пастаяннай прадстаўніцы ЗША пры ААН.
За 30 дзён ваеннага становішча ва Ўкраіну не пусьцілі 1616 грамадзянаў Расеі. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Сяргей Яравы.
Міністар Макей пацьвердзіў прыхільнасьць міністэрства да канструктыўнага ўзаемадзеяньня са СМІ ў атмасфэры адкрытасьці, аб’ектыўнасьці і ўзаемнай павагі.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) на пасяджэньні ў сераду прыняла рашэньне аб увядзеньні дадатковых санкцыяў у дачыненьні да расейскіх фізычных і юрыдычных асобаў.
Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» — палітоляг Аркадзі Мошэс. Ён тлумачыць, ці засталіся ў Менску козыры на перамовах з Масквой (адказ — няшмат) і адказвае на пытаньне, ці патрэбная Крамлю інкарпарацыя Беларусі
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ізраільскія вайсковыя самалёты атакавалі Сырыю падчас заходу на пасадку двух грамадзянскіх самалётаў у аэрапортах Дамаску і Бэйруту.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустракаліся ў 2018 годзе восем разоў, амаль кожны месяц пасьля перавыбараў Пуціна ў сакавіку. Свабода прыгадала, што адбывалася падчас гэтых сустрэч, а таксама што пра іх казаў кіраўнік Беларусі і пісала ягоная прэс-служба.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ўхваліла рашэньне аб прыпыненьні ў 10-ці абласьцях краіны ваеннага становішча, абвешчанага месяц таму ў сувязі з «чарговым актам агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі 25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі супраць караблёў Ваенна-марскіх сілаў Украіны».
«Беларусія ў нашым сэрцы. Таксама як Украіна, Казахстан, рэспублікі Прыбалтыкі. Усе яны — нашыя суседзі, частка нашага сусьвету. І, безумоўна, яны маюць патрэбу ў акармленьні „русским миром“».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што урад ЗША ня вернецца да паўнавартаснай працы, пакуль дэмакраты ў Кангрэсе не зацьвердзяць фінансаваньне сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
У рэпартажы з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна расейскае выданьне шмат увагі аддало выгляду адной з памочніц Лукашэнкі.
Пра гэта агенцтву БелТА заявіла прэс-сакратарка беларускага кіраўніка Натальля Эйсмант.
Кіраўнікі «ўжо ня братняй дзяржавы» і саюзьніка, да якога «страчаны давер», перамаўляліся 4 гадзіны і... дамовіліся стварыць новую працоўную групу.
Прэзыдэнты Расеі і Беларусі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка завяршылі перамовы ў Маскве.
Прэзыдэнты Беларусі і Расеі абмеркавалі зьмены ў падатковым заканадаўстве і сумесныя дзеяньні ў галіне цэнаўтварэньня на энэргарэсурсы.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін анансаваў абмеркаваньне спрэчных энэргетычных пытаньняў, адкрываючы сустрэчу ў Маскве з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Урад Іраку абвясьціў Раство дзяржаўным сьвятам. Напярэдадні краіну наведаў дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал П’етра Паралін.
«Сьпіс фізычных і юрыдычных асоб Украіны, у дачыненьні да якіх будуць прымяняцца спэцыяльныя абмежавальныя меры, пашыраны», — паведаміў у Твітэры прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.
У сувязі з супярэчлівымі паведамленьнямі ў СМІ прэс-сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы Ўладзімір Зайнэтдзінаў пракамэнтаваў працэдуру прызначэньня новага кандыдата на пасаду генэральнага сакратара АДКБ.
У Крамлі прызнаюць разыходжаньні ў пазыцыях Масквы і Менска наконт кампэнсацыі за так званы падатковы манэўр Расеі. Дыялёг па гэтай тэме будзе працягнуты, сказаў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Першы віцэ-прэм’ер, міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў заявіў пра рэгулярнае парушэньне мытнага рэжыму з боку Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Расею. На перамовах з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным сярод іншага будзе абмяркоўвацца магчымасьць кампэнсацыі ў выніку так званага падатковага манэўру Масквы.
«Нас вельмі хвалюе пытаньне мілітарызацыі некалі турыстычнага паўвострава».
Напярэдадні сустрэчы з Пуціным Лукашэнка абмеркаваў з урадам «Саюзную дзяржаву». Саму сустрэчу 25 сьнежня пакуль пацьвердзіў толькі беларускі бок.
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла пра актывізацыю ўкраінскіх вайскоўцаў уздоўж усёй «лініі судакрананьня» на ўсходзе Ўкраіны.
Жыхары Чачні Шота-Шаміль Акаеў і Аюб Ібрагімаў, якія знаходзіліся ў так званай «сакрэтнай турме для геяў» на тэрыторыі рэспублікі, былі забітыя 30 сакавіка 2017 года стрэламі ў патыліцу з блізкай адлегласьці.
У Берасьці і Берасьцейскім раёне падаваліся заяўкі на 38 мітынгаў (31 заяўка у Берасьці), 12 пікетаў і 5 дэманстрацыяў. Зь іх ухвалілі толькі адну
Трамп адмовіўся падпісваць бюджэт краіны, ухвалены Кангрэсам, і запатрабаваў унесьці ў яго 5,7 млрд даляраў на праект будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Кангрэс па стане на канец сьнежня быў гатовы выдаць на гэтыя мэты толькі 2,5 млрд даляраў.
«Прэзыдэнт ад самага пачатку казаў, што ня хоча, каб мы заставаліся ў Сырыі вечна, — казаў Малвэні. — Цяпер вы бачыце канчатковы вынік двухгадовай працы».
Беларусь прапануе правесьці ў сябе ў траўні 2019 году буйное мерапрыемства з удзелам высокіх эўрапейскіх чыноўнікаў, прысьвечанае 10-годзьдзю праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства».
З найважнейшых краінаў сьвету літоўцы маюць найлепшае меркаваньне пра Нямеччыну, найгоршае — пра Расею. Пра гэта сьведчыць найноўшае апытаньне Эўрабаромэтру.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп анансаваў прызначэньне на пасаду выканаўцы абавязкаў міністра абароны Патрыка Шэнагана.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што ён шкадуе з нагоды рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб вывадзе войскаў з Сырыі.
Міністэрства замежных справаў Украіны патрабуе ад Расеі выконваць міжнароднае права, «спыніць самавольства» і не парушаць правы чалавека ў Крыме.
Сэрбская праваслаўная царква падрывае незалежнасьць Чарнагорыі, таму чарнагорскія ўлады дабіваюцца аднаўленьня аўтакефальнай Чарнагорскай праваслаўнай царквы.
Але дакумэнт быў прыняты.
Шэраг замежных дзяржаў, у тым ліку Расея, Кітай і Іран, спрабавалі аказаць уплыў на перадвыбарчую кампанію ў ЗША ў 2018 годзе. Пра гэта заявіў дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс.
У Фэйсбуку амбасады ЗША ў Менску разьмешчаны відэаролік, на якім амэрыканскія дыпляматы віншуюць грамадзян Беларусі са сьвятамі і сьпяваюць песьню «Звон зьвініць».
Больш за 10 расейскіх зьнішчальнікаў Су-27 і Су-30 у суботу прыбылі на аэрадром Бельбек пад Севастопалем у анэксаваным Крыме. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што асобныя моманты дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, падпісанай кіраўнікамі Беларусі і Расеі 8 сьнежня 1999 году, у цяперашні час ужо немагчыма рэалізаваць. Пра гэта інфармуе БелаПАН.
На поўдні Францыі ў ходзе масавых пратэстаў руху «жоўтых камізэлек» супраць павышэньня цэнаў на паліва загінуў дзясяты чалавек.
Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва Беларусі у 2019 годзе вырастуць на 5 даляраў у эквіваленце ў разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажываньні. Пра гэта інфармуе «Інтэрфакс».
Невядомыя, прыкрыўшыся імем дэпутата Эўрапейскага парлямэнта, спрабавалі ў размове справакаваць прадстаяцеля Праваслаўнай царквы Ўкраіны, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Эпіфанія. Аб гэтым паведамляецца на старонцы Праваслаўнай царквы Ўкраіны ў Фэйсбуку.
Вярхоўны суд ЗША забараніў адміністрацыі Дональда Трампа прымяняць новыя іміграцыйныя правілы, паводле якіх нелегальныя імігранты ня могуць падаваць прашэньне аб прытулку ў ЗША.
Што прынесла Беларусі БССР? Ці варта сьвяткаваць стагодзьдзе Беларускай савецкай рэспублікі? Што застаецца ад спадчыны БССР?
Пётар Парашэнка падпісаў закон, які абавязвае царкву, кіруючы цэнтар якой знаходзіцца ў краіне, прызнанай ва Ўкраіне агрэсарам або якая акупуе частку тэрыторыі Ўкраіны, згадваць пра свой замежны статус у назьве.
Прыватнае прадпрыемства «Студыя эксклюзіўных падарункаў „Фота на ўсё “» не прыняло заказ на друк гербу «Пагоня» на кубку ў гамяльчанкі Надзеі Дварэцкай. Пра гэта паведамляюць naviny. by
Загрузіць яшчэ